19 красавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП забароняць атрымліваць даход ад уласных кампаній

16
ІП забароняць атрымліваць даход ад уласных кампаній

Непрыемнай навіной для прадпрымальнікаў у налета стане папраўка ў падатковае заканадаўства.

Яна датычыцца прымянення ССП, паведаміў «Штодзённіку» старшыня клуба фінансавых дырэктараў Андрэй Карпунін, які з'яўляецца сябрам Кансультатыўнага савета Міністэрства падаткаў і збораў.

Згодна з праектам нарматыўнага дакумента, ІП не змогуць прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання на сумы, атрыманыя ад юрыдычных асоб, у якіх яны з'яўляюцца заснавальнікамі і ўдзельнікамі (акрамя ААТ). Гэта ж тычыцца выплат ад кампаній, заснаваных іх блізкімі сваякамі - мужам і жонкай, бацькамі ці дзецьмі.

Міністэрства падаткаў і збораў пастанавіла пакласці канец упадабанай нашым прадпрымальнікам схеме, калі бізнэсоўцы рэгістравалі сябе як ІП, падаючы сваёй кампаніі «кіраўніцкія паслугі». У якасці платы за такія паслугі многія выплочвалі сабе ледзь ці не ўвесь даход сваёй кампаніі, плацячы потым падаткі паводле спрошчанай схемы.

«Дзяржава паглядзела на гэта некалькі гадоў і пабачыла, што зусім неадэкватныя сумы сыходзяць ад падаткаабкладання, - патлумачыў Андрэй Карпунін. - Прадпрымальнікі самі наклікалі бяду: занадта вялікія сумы яны праводзілі па такой схеме».

Новы закон ударыць у тым ліку па «ні ў чым не вінаватых» адвакатах, натарыусах і аўдытарах, якія цяпер таксама не змогуць ужываць «спрошчаную сістэму падаткаабкладання».

З наступнага года ўрад таксама мае намер пазбавіць «спрошчанай сістэмы падаткаабкладання» і арандатараў памяшканняў, якія здаюць іх у субарэнду. Часта субарэнды мае месца ў вялікіх завадскіх памяшканнях або бізнэс-цэнтрах. Уладальнік здае памяшканне арандатару за 1 базавую, які потым пераздае плошчу за значна большую суму, што абкладаюцца па ССП.

У наступным годзе ССП для іх скасуюць. Закон закліканы абараніць канчатковых карыстальнікаў. Аднак ён мае і негатыўны бок, адзначае Андрэй Карпунін. Буйным уласнікам плошчаў, у тым ліку заводам, якія раней афармлялі арэнду праз свае гандлёвыя дамы і іншыя даччыныя структуры, прыйдзецца вярнуць сабе працу з тысячамі дробных арандатараў.

Апошнія праўкі ў праектах нарматыўных актаў Савет пры МПЗ узгадніў тыдзень таму. Магчыма, яны яшчэ будуць дапрацоўвацца. Паводле папярэдняй інфармацыі новыя правілы ўвойдуць у дзеянне не адразу з 1 студзеня, а пазней.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках