16 красавiка 2024, aўторак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Перамовы што да газу трэба завяршыць як мага хутчэй

3
Ангела Мэркель: Перамовы што да газу трэба завяршыць як мага хутчэй

Канцлерка адзначыла неабходнасць завяршэння трохбаковых перамоваў, каб Еўропа была забяспечаная зімой газам.

Газавыя перамовы Украіны, Расеі і ЕЗ трэба як мага хутчэй завяршыць, каб Еўропа зімой была забяспечаная газам. Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель падчас візіту ў Славакію і сустрэчы з кіраўніцтвам краіны, паведамляе славацкі тэлеканал TA3, піша korrespondent.net.

«Перамовы паміж Украінай, Расеяй і Еўрапейскім звязам што да паставак газу неабходна як мага хутчэй завяршыць, каб мы былі зімой забяспечаныя газам», - сказала канцлерка.

Канцылярыя прэзідэнта Славакіі Кіскі паведамляе, што падчас перамоваў бакі прыйшлі да згоды, што «ЕЗ у ключавых пытаннях павінен гаварыць адным голасам» і прытрымлівацца зацверджаных правілаў супрацоўніцтва. Кіска заявіў, што Славакія ўхваляе «усе крокі Еўрапейскага звязу, якія датычацца падтрымкі і дапамогі Украіне».

На думку прэм'ер-міністра Славакіі Робэрта Фіца пастаўкі газу «не павінны быць інструментам палітычнай барацьбы з боку пастаўшчыка».

Акрамя таго, Фіца заявіў, што хацелася б бачыць больш актыўныя дзеянні з боку Украіны. «Часам мне здаецца, што Украіна хоча развязвання праблем ад усіх, але не ад сябе», - сказаў ён.

Нагадаем, сёння ў Берліне адбудуцца чарговыя трохбаковыя перамовы што да газу, на якіх чакаецца падпісанне дасягнутых раней дамоўленасцей.

На сустрэчы ў Мілане Украіна і Расея дамовіліся аб зімовым кошце газу ў 385 даляраў за тысячу кубаметраў. Пагадненне павінна дзейнічаць да 31 сакавіка, але для атрымання расейскага газу Украіна павінна пагасіць частку запазычанасці перад Газпрамам.

Фота: AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках