29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўчанін можа сесці на 13 гадоў за продаж спайсу жаўнерам

9
Барысаўчанін можа сесці на 13 гадоў за продаж спайсу жаўнерам

Пракуратурай Менскай вобласці накіравана ў суд Барысаўскага раёна крымінальная справа ў дачыненні да 20-гадовага барысаўчаніна.

Пра гэта БелаПАН паведаміла старшы пракурор аддзела абласной пракуратуры нагляду за выкананнем заканадаўства ўпраўлення Следчага камітэта Менскай вобласці Таццяна Кучынская.

Папярэдняе следства крымінальнай справы ажыццяўлялася следчым упраўленнем УСК Менскай вобласці.

Згодна з прад'яўленым абвінавачваннем, маладзён набыў з мэтай збыту і захоўваў у сябе дома, а затым прадаў за 150 000 рублёў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва на тэрыторыі вайсковай часткі вайскоўцам, якія праходзяць там тэрміновую службу. Абвінавачаны раней ужо ўчыняў злачынства, прадугледжанае арт. 328 КК.

Прадаўцу спайсу прад'яўленае абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 328 КК у сувязі з тым, што незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, альбо прэкурсораў і іх аналагаў на тэрыторыі ўстановы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, вайсковай часткі, папраўчай установы, арыштнага дома, у месцах утрымання пад вартай або ў месцы правядзення масавых мерапрыемстваў уяўляе павышаную грамадскую небяспеку і таму з'яўляецца квалiфiцыруючай прыметай гэтага злачынства. Таксама квалiфiцыруючай прыметай з'яўляецца і ўчыненне названага злачынства асобай, якая раней учынiла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327-329 або 331 КК.

За ўчыненне падобных дзеянняў дзеючым заканадаўствам прадугледжаныя самыя строгія меры крымінальнай адказнасці: пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да трынаццаці гадоў, судом можа быць таксама ўжытае дадатковае пакаранне - канфіскацыя маёмасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках