25 красавiка 2024, Чацвер, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эва Копач: Ні адзін польскі палітык не ўдзельнічаў бы ў раздзеле Украіны

Эва Копач: Ні адзін польскі палітык не ўдзельнічаў бы ў раздзеле Украіны

Ніхто з польскіх палітыкаў ніколі не прыняў бы ўдзел у раздзеле Украіны з іншай краінай.

Так прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач пракаментавала тэлеканалу TVN24 прапанову прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, піша «Украинская правда».

«Ні адзін польскі палітык, без сумневу, ніколі не ўдзельнічаў бы ў такіх ганебных дзеяннях, якімі з'яўляецца раздзел тэрыторыі іншай краіны. Ні адзін польскі палітык не падпісаўся б пад гэтым», - заявіла Копач.

«Калі гэта прапанова - праўда, то гэта скандал», - заявіла яна.

Нагадаем, у інтэрв'ю выданню Politico Magazine былы міністр замежных спраў Польшчы і цяперашні маршалак Сейма Радаслаў Сікорскі паведаміў, што Расея хацела прыцягнуць Польшчу да падзелу тэрыторыі Украіны.

Акрамя гэтага, ён адзначыў, што Польшчы стала вядома аб тым, што Расея рабіла падлікі, які рэгіён Украіны ёй будзе больш выгадна захапіць. Такімі рэгіёнамі ў Крамлі ўважаюць Запарожскую, Днепрапятроўскую і Адэскую вобласці.

Фота: Dursun Aydemir/Anadolu Agency/Getty Images

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках