29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт Еўрапарламента падтрымаў падаўжэнне гандлёвых прэферэнцый для Украіны

1
Камітэт Еўрапарламента падтрымаў падаўжэнне гандлёвых прэферэнцый для Украіны

На пасяджэнні прысутнічалі блізу 40 дэпутатаў, і толькі 5 прагаласавалі супраць.

Камітэт Еўрапейскага парламента ў пытаннях міжнароднага гандлю падтрымаў прапанову Еўракамісіі падоўжыць аўтаномныя гандлёвыя прэферэнцыі Еўразвяза для Украіны.

Аб гэтым праз тэлефон са Страсбурга паведаміў уласнаму карэспандэнту УНИАН дакладчык, дэпутат Еўрапарламента Габрыэліус Ландсбэргіс, Літва, (еўрапейскія народнікі) паводле вынікаў пасяджэння.

«Усё прайшло добра, як і чакалася. Мы прагаласавалі «за». На пасяджэнні прысутнічалі блізу 40 дэпутатаў, і толькі 5 прагаласавалі супраць. Ёсць шырокі кансэнсус у падтрымцы Украіны, і я нават скажу: шырокі еўрапейскі кансэнсус у падтрымцы Украіны», - паведаміў Ландсбэргіс. Аднак, з ягоных слоў, быў і супраціў з боку радыкалаў, якія «змаглі прывесці пяць чалавек».

«Выступіла Мары Лэ Пен (Францыя, Нацыянальны фронт), якая прасіла адхіліць дакумент агулам. Але ніхто не адрэагаваў», - адзначыў Ландсбэргіс. Галасаванне дакладу ў рамках пленарнага пасяджэння адбудзецца ў чацвер, 23 кастрычніка. Прагназуючы вынікі галасавання, Ландсбэргіс сказаў: «Я аптымістычны, і для гэтага ёсць падставы. У нас былі прадстаўнікі ўсіх найбуйнейшых палітычных груп, якія выказалі поўную падтрымку». У дакладзе Еўрапарламента прапануецца «ўхваліць сваю пазіцыю ў першым чытанні, грунтуючыся на прапанове Еўракамісіі».

16 верасні Вярхоўная Рада сінхронна з Еўрапарламентам ратыфікавала Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з Еўразвязам, уключаючы стварэнне зоны свабоднага гандлю. Пра тое, што зона свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕЗ пачне дзейнічаць з 2016 года, а не 1 лістапада гэтага года, стала вядома 12 верасня пасля кансультацый прадстаўнікоў Еўракамісіі, Украіны і Расеі. Тады бакі дамовіліся адкласці да 31 снежня 2015 увядзенне ў дзеянне зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕЗ, а таксама аб працягу Еўразвязам тарыфных прэферэнцый для ўкраінскіх тавараў. 19 верасня Еўракамісія ўнесла на разгляд Рады ЕЗ і Еўрапарламента прапановы датычныя адтэрміноўкі часовага прымянення Пагаднення аб асацыяцыі ў частцы паглыбленай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю. Гэтай прапановай ЕП і ЕЗ павінны зацвердзіць пастанову, якой прэферэнцыі будуць прадоўжаныя да 31 снежня 2015. Рада ЕЗ 29 верасня ўжо ўхваліла працяг прэферэнцый у гандлі з Украінай да 31 снежня 2015 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках