19 красавiка 2024, Пятніца, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд выявіў геном АЧС ў беларускай каўбасе

13
Рассельгаснагляд выявіў геном АЧС ў беларускай каўбасе

Расея пастанавіла абмежаваць пастаўкі прадукцыі з Менскага мясакамбіната праз афрыканскую чуму свіней (АЧС).

Пра гэта charter97.org паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.

Галоўны ветінспектары Расеі Яўген Непаклонаў паведаміў аб выяўленні ў чатырох з пяці пробаў мяса гэтага камбіната геному афрыканскай чумы свіней.

«Дадатковы аналіз пробаў ва Усерасейскім навукова-даследчым інстытуце ветэрынарнай вірусалогіі і мікрабіялогіі Расейскай акадэміі сельскагаспадарчых навук пацвердзіў дакладнасць дыягностыкі. У гэтай сітуацыі Рассельгаснагляд вымушаны ўвесці часовыя абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі, вырабленай Менскім мясакамбінатам», - гаворыцца ў паведамленні.

Гэта ўжо другі за кароткі час выпадак выяўлення геному афрыканскай чумы свіней у беларускай мясной прадукцыі. Нядаўна Рассельгаснагляд паведаміў пра выяўленне геному віруса афрыканскай чумы свіней у прадукцыі, вырабленай іншым беларускім мясакамбінатам - Аршанскім.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках