19 сакавiка 2024, aўторак, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараніла экспарт гародніны і садавіны з Украіны

11
Расея забараніла экспарт гародніны і садавіны з Украіны

Рассельгаснагляд прыняў пастанову з 22 кастрычніка ўвесці забарону на пастаўкі, у тым ліку транзіт, расліннай прадукцыі з Украіны.

Пастанова была прынятая ў выніку гутаркі намесніка кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксея Саурына з начальнікам упраўлення каранціну раслін Дзяржветфітаслужбы Украіны Андрэем Челамбітькам, піша "Коммерсант".

Саурын нагадаў, што Рассельгаснагляд звярнуўся да Дзяржветфітаслужбы Украіны з просьбай да 21 кастрычніка даць інфармацыю аб аб'ёмах вырашчанай у гэтым годзе ва Украіне прадукцыі і плошчах, занятых пад асобныя культуры ў кожнай яе вобласці, а таксама даць іншыя пераканаўчыя гарантыі ўкраінскага паходжання расліннай прадукцыі, якая пастаўляецца Украінай у Расею, аднак да сённяшняга дня Масква не атрымала адказу на свае запыты ад Кіева.

"Прымаючы пад увагу ўвесь комплекс пагроз і рызык, звязаных з сітуацыяй, якая склалася, Аляксей Саурын прыняў пастанову ўвесці з заўтрашняга дня часовыя абмежаванні на пастаўкі з Украіны ці транзітам праз яе тэрыторыю ўсіх відаў падкаранціннай расліннай прадукцыі", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ведамства.

Адзначаецца, што рэзкае павелічэнне аб'ёмаў паставак расліннай прадукцыі з Украіны, а таксама адсутнасць або наўмыснае выдаленне маркіроўкі з яе ўпакоўкі сведчыць аб яе не ўкраінскім паходжанні, і можа тлумачыцца пастаўкай раслінных грузаў з Еўрапейскага звязу.

Таксама ў Рассельгаснаглядзе звяртаюць увагу на тое, што "ў расліннай прадукцыі, якая паступае з Украіны, выяўляюцца каранцінныя для Расеі аб'екты, прынамсі, яблыневая пладажэрка і каліфарнійскі трыпс".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках