19 сакавiка 2024, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: У Пуціна задача замарозіць Украіну

23
Арсень Яцэнюк: У Пуціна задача замарозіць Украіну

Прэм'ер Арсень Яцэнюк мяркуе, што Расея не мае намеру падпісваць прамежкавую газавую дамову з Украінай.

Пра гэта ён заявіў журналістам падчас наведвання Явораўскага палігона ў Львоўскай вобласці ў аўторак, паведамляюць "Подробности".

"Калі дамовы не будзе, то я вам шчыра скажу, я мяркую, што Пуцін не хоча падпісваць ніякай дамовы, задача Пуціна - замарозіць Украіну. І мы павінны быць гатовыя да найгоршага сцэнару", - сказаў ён.

Але са слоў Яцэнюка, урад ужо замарозіў 3,1 млрд даляраў для аплаты за газ, калі Расея ўсё ж пагадзіцца падпісаць дамову.

"Пакуль не будзе падпісаная дамова, пакуль не будзе дакумента, казаць пра якое-небудзь развязанне "газавага пытання" рана. Хоць, ведаючы расейцаў, можна падпісаць дамову, заплаціць, і нічога не атрымаць, ведаю я гэтыя расейскія штучкі", - сказаў Яцэнюк .

Другім варыянтам развязання гэтага пытання прэм'ер назваў вердыкт Стакгольмскага арбітражу аб прамежкавым кошце на расейскі газ для Украіны, які чакаецца ў канцы лістапада.

Яцэнюк адзначыў, што цяпер у сховішчах знаходзіцца 17 млрд куб. м газу, і калі ЕЗ адкрые рэверс, то гэта істотна спросціць праходжанне сезону.

Прэм'ер таксама паведаміў, што ва ўрада ёсць рэзервы нафты, якую можна перапрацаваць на мазут, і такім чынам украінскія ТЭС атрымаюць 200 тысяч тон паліва.

Як паведамлялася, Яцэнюк заявіў, што ва Украіны на рахунках ёсць 3,1 мільярда даляраў, якія яна можа выкарыстоўваць у якасці плацяжоў за прыродны газ.

Пры гэтым Украіна ўсю зіму будзе купляць газ у Расеі па 385 даляраў.

Нагадаем, што міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан заявіў аб адмове Расеі падпісаць прамежкавую пастанову што да газу.

Дадамо, Пуцін заявіў, што Расейская Федэрацыя не мае намеру пастаўляць Украіне газ у пазыку.

Але гатовая пералічыць газавую запазычанасць Кіева з $5,3 мільярдаў да $4,5 мільярда.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што на двухбаковай сустрэчы з расейскім прэзідэнтам у Мілане не дасягнулі практычнага развязання газавага пытання.

Але разлічвае развязаць газавае пытанне 21 кастрычніка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках