25 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дубаі паказалі самую хуткую ў свеце "хуткую дапамогу"

15

У Дубаі на выставе GITEX была прадэманстраваная спецыяльная версія купэ Lotus Evora, якая прыстасаваная для працы ў мясцовай медыцынскай службе.

Выданне The Independent сцвярджае, што гэты аўтамабіль з'яўляецца найхутчэйшай машынай хуткай дапамогі ў свеце, бо разганяецца да 296 кіламетраў у гадзіну. Пры гэтым у Wired сцвярджаюць, што максімальная хуткасць медыцынскай "Эворы" роўная 260 кіламетрам у гадзіну, піша motor.ru.

Аўтамабіль не прызначаны для транспарціроўкі пацыентаў. Ён аснашчаны абсталяваннем, якое дазваляе вымераць пульс пацярпелага і яго ціск, мае кіслародныя балоны і ўсё неабходнае для правядзення дапамогі пры пераломах. Працаваць на гэтай машыне змогуць 50 дубайскіх медыкаў, якія прайшлі адмысловую падрыхтоўку. Кошт спорткара перавышае 160 тысяч даляраў ЗША

"Гэтая машына вельмі важная для нашых пацыентаў, бо дзякуючы ёй мы зможа хутка дабрацца да месца прызначэння. Спорткар памяншае час прыбыцця да месца для правядзення першай дапамогі пацярпелым да прыбыцця іншых машын хуткай медыцынскай дапамогі", - прыводзіць словы прадстаўніка хуткай дапамогі Дубая Маціяха аль -Кетбі Al Arabiya News.

Як адзначае Autoevolution, медыкі на Lotus Evora змогуць прыбыць на месца здарэння ўдвая хутчэй у параўнанні з традыцыйнымі карэтамі хуткай дапамогі - за чатыры хвіліны супраць васьмі.

Раней у парк медыцынскай арганізацыі Дубая паступілі два купэ Ford Mustang. Выявы машын на сваёй старонцы ў Twitter апублікаваў кіраўнік службы хуткай дапамогі эмірата Каліфа Хасан аль Дарай.

На службе паліцыі Дубая таксама ёсць і суперкары. Гаворка ідзе, прынамсі, пра McLaren MP4-12C, BMW M6, Bugatti Veyron, Mercedes-Benz SL 63 AMG, Nissan GT-R, Audi R8 і Aston Martin One-77.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках