28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйны Менск шантажуе ЕЗ

25
Афіцыйны Менск шантажуе ЕЗ

Амбасадараў краін ЕЗ выклікалі ў МЗС Беларусі.

Пра гэта паведамляе сайт ucpb.org са спасылкай на ўласныя крыніцы.

З іх слоў, у замежнапалітычным ведамстве гаворка ішла аб неадкладным зняцці кропкавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. На сустрэчы пра гэта вёў размову начальнік упраўлення МЗС Беларусі Дзяніс Сідарэнка.

«Афіцыйны Менск вельмі незадаволены пазіцыяй Брусэля, які няздольны адэкватна ацаніць новую рыторыку Лукашэнкі, роўна як «вызваленне» Бяляцкага, «міратворчую місію» ва ўкраінскім пытанні. Прычым беларуская старана ў катэгарычнай форме настойвае на ліквідацыі самога спісу, а не ў выкрэсліванні з яго асобных персанажаў», - паведаміла крыніца.

Аднак не ўсе кіраўнікі дыпламатычных місій пагадзіліся з роляй вінаватага вучня. Мідаўскім чыноўнікам нагадалі і 2010 год, і новую крымінальную справу Юрыя Рубцова, і расправу над моладзевымі актывістамі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках