20 красавiка 2024, Субота, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка дазволіў завочна судзіць Януковіча

7

Прэзідэнт Украіны зацвердзіў закон, які дазволіць судзіць Віктара Януковіча.

Пра гэта Пётр Парашэнка напісаў на сваёй старонцы ў «Твітэры».

Гаворка ідзе пра закон, які прадугледжвае спецыяльную крымінальную вытворчасць за злачынствы ў сферы нацыянальнай бяспекі, які нядаўна быў прыняты Вярхоўнай Радай. Ён дазваляе праводзіць завочныя судовыя працэсы, піша РБК-Украіна.

Закон уяўляе сабой папраўкі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы. Ён распаўсюджваецца ў тым ліку на злачынствы, у якіх абвінавачваюць Віктара Януковіча, які пакінуў краіну пасля «рэвалюцыі» ў пачатку 2014 года. Гаворка ідзе пра артыкул 109 КК («Дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу альбо захоп дзяржаўнай улады»), а таксама артыкул 115 («Наўмыснае забойства»). Паводле гэтых артыкулаў на Януковіча былі заведзеныя крымінальныя справы.

Папраўкі прадугледжваюць, што ў дачыненні да чалавека, які абвінавачваецца ў злачынствах супраць асноў нацыянальнай бяспекі, грамадскай бяспекі, а таксама ў карупцыі (і пры гэтым які хаваецца за межамі Украіны), можа быць праведзенае спецыяльнае дасудовае расследаванне, а ў далейшым - і завочная судовая вытворчасць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках