20 красавiка 2024, Субота, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Участкі пад Менскам прадаюць за $ 40 тысяч

4

Чарговы аўкцыён па продажы ў прыватную ўласнасць участкаў адбыўся сёння ў Менскім райвыканкаме.

Найбольшую цікавасць ягоных удзельнікаў выклікалі зямельныя надзелы ў Калодзішчах плошчай 14 сотак кожны. Падчас таргоў пачатковы кошт гэтых лотаў павялічыўся больш чым у 3 разы. Адзін будзе прададзены за 455699000 рублёў ($ 42 708), другі - за 423687000 рублёў ($ 39 708). Падрабязная інфармацыя з цэнамі - у табліцы onliner.by.

На ўчастак у вёсцы Вярбіцкія Бараўлянскага сельсавета прэтэндавалі тры чалавекі, у выніку цана 12 сотак павялічылася амаль у два разы - да 292307000 рублёў ($ 27395). Пяцёра заяўнікаў сапернічалі за 14 сотак у вёсцы Новае Поле, што знаходзіцца недалёка ад Ракава, у 24 км ад Менска. Пераможца быў вызначаны, калі кошт павысіўся да 273419000 рублёў ($ 25625).

15 сотак у вёсцы Галіца Астрашыцка-Гарадоцкага сельсавета будуць рэалізаваны за 176 млн рублёў ($ 16 494), 9 сотак у вёсцы Сялюты Папярнянскага сельсавета - за 177 млн ($ 16603), 14,9 соткі ў вёсцы Варашылы Пятрышкаўскага сельсавета - за 233 млн рублёў ($ 21 877).

На два лоты (№8 і 12) паступіла па адной заяве. Яны будуць прададзеныя паводле пачатковай цаны, павялічанай на 5%.

Яшчэ пяць участкаў засталіся незапатрабаванымі (лоты №3, 5, 9, 10 і 15). Магчыма, патэнцыйных пакупнікоў адпудзіў высокі пачатковы кошт зямлі або няўдалае размяшчэнне.

Вынікі аўкцыёну прадстаўлены ў табліцы. Паводле кліку адкрываецца табліца большага памеру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках