25 красавiка 2024, Чацвер, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя санкцыі ЗША удараць па расейскай металургіі

29
Новыя санкцыі ЗША удараць па расейскай металургіі

ЗША разрываюць пагадненне аб бязмытным імпарце сталі з РФ.

Пра гэта сказана ў апублікаваным напярэдадні лісце Міністэрства гандлю краіны да расейскіх уладаў, паведамляе OnPress.info.

Ведамства ў якасці новых санкцыяў прыняло пастанову разарваць пагадненне, падпісанае 15 гадоў таму, якое дазваляла Расеі імпартаваць сваю сталь без пошлін. У лісце сказана, што дакумент страціць сваю сілу праз 60 дзён і паведамляецца, што «пасля спынення дзеяння гэтага Пагаднення, прымяняюцца палажэнні Закона ЗША аб антыдэмпінгавай пошліне».

Ідэя скасаваць так званае Пагадненне аб прыпыненні антыдэмпінгавых расследаванняў ад 1999 года ўкладаецца ў логіку ўзмацнення жорсткасці пазіцыі амерыканскай адміністрацыі ў дачыненні да Расеі пасля росту напружанасці паміж краінамі вакол Украіны, якія, у прыватнасці, выліліся ў скасаванне гандлёвых ільгот для Расеі.

Пагадненне дазваляла расейскім сталёвым кампаніям пазбягаць вялікіх антыдэмпінгавых пошлін на гарачакачаны пракат. Замест пошлін, ЗША ўстанавілі квоту і ніжнюю мяжу коштаў.

Калі пагадненне 1999 будзе скасаванае, да Северсталі будзе прымяняцца пошліна ў 73,59 адсотка. Наваліпецкаму металургічнаму камбінату і Магнітагорскаму металургічнаму камбінату пагражаюць пошліны ў 184,56 адсоткі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках