24 красавiка 2024, Серада, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА Украіны: Расея адпраўляе ў Данбас зброю і баевікоў

1
РНБА Украіны: Расея адпраўляе ў Данбас зброю і баевікоў

Расея працягвае пастаўляць тэрарыстам узбраенне, вайсковую тэхніку і баевікоў.

Пра гэта на брыфінгу заявіў спікер інфацэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе Цензор.нет.

Па-за зонай антытэрарыстычнай аперацыі баявых сутыкненняў на мяжы не было. Адзін факт правядзення паветранай выведкі з дапамогай беспілотнікаў зафіксаваны на мяжы з акупаваным Крымам. Аднак, паводле звестак выведкі, працягваюцца пастаўкі жывой сілы, узбраення і боепрыпасаў з Расеі праз участкі мяжы, якія кантралююцца тэрарыстамі.

У сувязі з гэтым Украіна настойвае на пашырэнні прысутнасці АБСЕ на ўсёй працягласці мяжы з РФ на тэрыторыях, якія не падкантрольныя ўкраінскай уладзе. Гаворка ідзе аб пунктах пропуску "Валошын", "Навашахцінск", "Куйбышава-Марынаўка (па-ўкраінску)", "Куйбышава-Дзьякава (па-ўкраінску)", "Мацвееў Курган", "Весела-Вазьнясенск", "Гукава-Чырвоная Магіла" , "Данецк-Краснадарскі (па-ўкраінску)", "Данецк-Паўночны (па-ўкраінску)" "Успенскі", "Аляксеева-Тузлаўка", "Ніжні Швыраў", "Ялан", "Мажаеўка", "Цітаўка", "Шыян" , "Авілы-Федараўка", "Шрамко".

Украіна вітае факт адпраўкі двух першых беспілотніаў для патрэб Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ў Данецкай вобласці пасля трох месяцаў затрымкі. Да канца кастрычніка колькасць назіральнікаў АБСЕ ў зоне АТА павінна вырасці да 150 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках