23 красавiка 2024, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Транспарант «Спынім крамлёўскі тэрор» у Менску

4

Над ажыўленай трасай у Менску вывесілі транспарант з заклікам спыніць агрэсію Расеі ва Украіне.

Фота і відэа даслаў у рэдакцыю charter97.org чытач.

«Кожная імперыя будавала сваю дзяржаўнасць на касцях народаў, з дапамогай рабаванняў і знішчэння насельніцтва шматлікіх краін! Шмат разоў мы сустракалі ў гісторыі прыклады імперыялістычных забудоў, шмат разоў наша зямля адчувала амбіцыі і жалезную пяту «вялікадзяржаўных» суседзяў.

Цяпер, у 21 стагоддзі мы бачым, як суседскі народ Украіны ўжо стаў ахвярай такога агрэсара. Мы не павінны назіраць такі ганебны гвалт і трываць! Не крамлёўскаму тэрору!» - гаворыцца ў заяве ініцыятывы« Пошуг», якая правяла акцыю.

Нагадаем, раней актывісты правялі антыалкагольную акцыю ў Гомелі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках