18 красавiка 2024, Чацвер, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна будзе вырабляць зброю паводле стандартаў NATO

3
Украіна будзе вырабляць зброю паводле стандартаў NATO

Пераход на стандарты NATO дасць магчымасць павысіць узровень абараназдольнасці Украіны.

На сённяшні дзень - гэта адна з стратэгічных мэтаў развіцця Украбаронпрама. Як паведамляе ЛИГА.Новости, пра гэта заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара канцэрна Сяргей Пінькас.

Ён адзначыў, што тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні ўкраінскага войска, зроблена яшчэ ў савецкі час. Таму выкарыстанне стандартаў NATO сёння з'яўляецца прыярытэтнай задачай, развязванне якой дасць магчымасць перааснасціць украінскае войска, істотна падвысіўшы такім чынам узровень абараназдольнасці дзяржавы.

«Гэта еўрапейская практыка. Па-першае, неабходна запазычанне тэхналогій, а, па-другое - разуменне, хто будзе выступаць інвестарам і якім будзе дзяржаўны заказ», - растлумачыў ён.

Сёння блізу 60 асноўных прадпрыемстваў-удзельнікаў канцэрна ўкараняюць сістэму кіравання якасцю ISO9001. Гэтыя стандарты дапамогуць структураваць мэнэджмэнт, фінансы, уніфікаваць вытворчыя працэсы, уключаючы ўнутраны аўдыт.

Бліжэйшым часам «Украбаронпрам» будзе працаваць як адзіная карпаратыўная сістэма еўрапейскага ўзору, а наступным крокам стане пераход на стандарты NATO у вытворчасці ўзбраення.

Са слоў Пінькаса, дзеля максімальнай загрузкі вытворчых магутнасцяў і ўлічваючы сціснутыя тэрміны кіраўніцтва ДК «Украбаронпрама» ініцыявала абмен неабходнай тэхнічнай дакументацыяй паміж прадпрыемствамі, у прыватнасці бранятанкавай галіны.

«Гістарычна так склалася, што, напрыклад, Харкаўскі бронетанкавы завод спецыялізуецца на вытворчасці танка Т-64, і толькі там ёсць адпаведная тэхнічная дакументацыя. Але на Львоўскім бранетанкавымі заводзе ёсць і абсталяванне, і энэргія, словам, усё неабходнае для працы з Т-64 . Мы неадкладна развязвалі ўсе пытанні з Мінабароны і Генштабам: тэхнічная дакументацыя ўжо пададзеная ў «ЛБТЗ», цяпер у Львове таксама рамантуюць танкі Т-64», - адзначыў Пінькас.

Першы намеснік гендырэктара «Украбаронпрама» дадаў, што сёння вырашаецца пытанне і з баявымі машынамі пяхоты (БМП). «Так, эксклюзівам дагэтуль валодаў «Жытомірскі бранетанкавы завод», але там не здужаюць прапрацаваць такую колькасць машын у максімальна сціснутыя тэрміны - у АТА не могуць чакаць. З дня на дзень рамонтам БМП зоймуцца і іншыя прадпрыемствы «Украбаронпрама», - падкрэсліў Пінькас.

Раней паведамлялася, што «Украбаронпрам» вядзе перамовы з партнёрамі ў будаўніцтве новага завода вытворчасці некіраваных боепрыпасаў. У прыватнасці, кіраўнік канцэрна распавёў аб перагаворным працэсе з амерыканскай кампаніяй АТК, якая забяспечвае 80% патрэбы арміі ЗША ў боепрыпасах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках