28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ: Звесткі аб параненых дэсантніках - медычная таямніца

3
Мінабароны РФ: Звесткі аб параненых дэсантніках - медычная таямніца

Мінабароны Расеі адмовілася даваць звесткі пра параненых ва Украіне дэсантнікаў.

У Мінабароны Расеі адмовіліся падаваць праваабаронцам інфармацыю аб параненых вайскоўцах, дастаўленых у пецярбургскую Вайскова-медыцынскую акадэмію імя Кірава ў жніўні.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар праваабарончай арганізацыі «Маці жаўнераў Санкт-Пецярбурга» Аляксандра Перадрук, паведамляе «Дождь».

«Запытаныя Вамі звесткі ў адпаведнасці з артыкулам 13 Федэральнага закона ад 21 лістапада 2011 № 323-ФЗ «Аб асновах аховы здароўя грамадзян у Расейскай Федэрацыі» з’яўляюцца медычнай таямніцай», - гаворыцца ў адказе намесніка начальніка Галоўнага вайскова-медыцынскага ўпраўлення (ГВМУ) Мінабароны палкоўніка Канстанціна Куўшынава на запыт кіраўніка «Маці жаўнераў Санкт-Пецярбурга», сябра Савета пры прэзідэнце РФ ў правах чалавека Элы Паляковай (копія адказу, датаваная 15 кастрычніка, маецца ў распараджэнні тэлеканала).

У сувязі з гэтым, піша Куўшынаў, «даць адказ у сутнасці пастаўленага ў звароце пытання не ўяўляецца магчымым». Палякова прасіла паведаміць, «ці знаходзяцца на лячэнні ў Вайскова-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава вайскоўцы з агнястрэльнымі і мінна-выбуховымі раненнямі, якая іх агульная колькасць».

На думку праваабаронцаў, гэтая інфармацыя не можа быць таямніцай.

26 жніўня праваабаронца паведаміла, што ёй стала вядома аб размяшчэнні ў ВМА прыкладна 100 параненых вайскоўцаў і яна мае намер праверыць гэтую інфармацыю. Праз два дні крыніца ў медыцынскіх колах паўночнай сталіцы паведаміла, што ў Пецярбург самалётам з Растова даставілі 12 кантрактнікаў 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і размясцілі іх у ВМА.

У канцы жніўня СПЧ папрасіў Следчы камітэт Расеі праверыць інфармацыю аб гібелі дзевяцярых кантрактнікаў 18-й мотастралковай брыгады на вучэннях у Растоўскай вобласці.

«Аднак, нягледзячы на тое, што тэрмін адказу на зварот сябраў СПЧ мінуў, праваабаронцы так і не атрымалі адказу, таму 14 кастрычнiка спісы загінулых жаўнераў былі асабіста перададзеныя кіраўніку дзяржавы Уладзіміру Пуціну», - паведамляецца на сайце «Маці жаўнераў Пецярбурга».

Звесткі аб гібелі вайскоўцаў перадала СПЧ стаўрапольская праваабаронца Людміла Багаценкава. 17 кастрычніка стала вядома аб распачынанні супраць яе крымінальнай справы аб махлярстве. Дадамо, 2 кастрычніка ў Мінабароны РФ адказалі на запыт старшыні рэгіянальнай грамадскай праваабарончай арганізацыі «Маці жаўнераў Санкт-Пецярбурга» Элы Паляковай аб адпраўцы расейскіх вайскоўцаў у Данбас.

Фота: pln24.ru

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках