28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўлу Вінаградаву вынеслі папярэджанне

5
Паўлу Вінаградаву вынеслі папярэджанне

(абноўлена - 12:48) Павел Вінаградаў афіцыйна папярэджаны «аб недапушчальнасці ўчынення правапарушэнняў».

Актывіста моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава афіцыйна папярэдзілі аб недапушчальнасці ўчынення адміністрацыйных правапарушэнняў і крымінальных злачынстваў. Гэта адбылося раніцай 23 кастрычніка, пасля таго, як Вінаградаў адбыў чарговы 15-дзённы арышт, піша БелаПАН.

Павел павінен быў вызваліцца з менскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) 23 кастрычніка а 10.00, аднак сустракаўшым яго паведамілі, што Вінаградава вывезлі з ЦІП, не ўдакладніўшы, куды менавіта.

Як распавёў Павел Вінаградаў, які ўжо знаходзіцца дома, за дзве гадзіны да прадугледжанага законам часу вызвалення яго нечакана адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Менска. «Верагодна, не хацелі, каб мяне сустракалі сваякі і знаёмыя пад сценамі ЦІП. У РУУС мне далі падпісаць паперу з папярэджаннем аб недапушчальнасці ўчынення правапарушэнняў, а таксама змянілі час, у які я павінен адзначацца ў міліцыі ў сувязі з прэвентыўным наглядам. Калі раней адзначацца трэба было па чацвяргах з 9 да 18 гадзін, то цяпер - па пятніцах з 9 да 10 гадзін», - паведаміў Вінаградаў.

Са слоў актывіста, у РУУС яго пратрымалі блізу двух з паловай гадзін, пасля чаго адпусцілі.

Нагадаем, 9 кастрычніка Павел Вінаградаў быў асуджаны на 15 дзён адміністрацыйнага арышту і аштрафаваны на 1 млн 200 тыс рублёў паводле абвінавачвання ў дробным хуліганстве. У гэты ж дзень суд прыняў пастанову працягнуць на год прэвентыўны нагляд, які заканчваўся 25 кастрычніка.

Беларускія апазіцыйныя і праваабарончыя арганізацыі, а таксама міжнародныя праваабаронцы выступілі з патрабаваннямі спыніць пераслед грамадскага актывіста.

26-гадовы Вінаградаў быў адным з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года, яго асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні, хоць з прашэннем аб памілаванні актывіст не звяртаўся. Вінаградаў выйшаў на волю ў верасні 2011 года. З тых часоў праваабаронцы зафіксавалі 16 выпадкаў ягонага затрымання, 15 з якіх завяршыліся адміністрацыйнымі арыштамі на тэрмін ад 5 да 25 дзён, што сумарна складае 165 дзён - фактычна пяць з паловай месяцаў. У 2014 годзе Вінаградаў адседзеў 65 дзён зняволення, уключаючы цяперашні арышт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках