20 красавiка 2024, Субота, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы прыедзе ў Беларусь

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы прыедзе ў Беларусь

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Томаш Арлоўскі прыедзе ў Менск з рабочым візітам 24 кастрычніка.

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, паведамляе БелТА.

Плануецца, што з польскім калегам правядзе сустрэчу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына. «Будуць абмяркоўвацца гэтыя пытанні беларуска-польскага супрацоўніцтва, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», - растлумачыў Зміцер Мірончык.

Нагадаем, сёлета ў жніўні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паводле запрашэння польскага боку здзейсніў працоўны візіт у Польшчу, дзе сустрэўся з кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім. Міністры выказаліся тады за больш хуткае мірнае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне. Таксама кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў дзвюх краін дамовіліся аб працягу кантактаў і правядзенні асобнай сустрэчы па праблематыцы двухбаковых адносін. Акрамя таго, у ліпені ў Мінску прайшло IX пасяджэнне Беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі ў справах трансгранічнага супрацоўніцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках