25 красавiка 2024, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На памежным пераходзе «Варшаўскі мост» шукаюць міну

3
На памежным пераходзе «Варшаўскі мост» шукаюць міну

Сёння на памежным пункце пропуску пад Берасцем «Варшаўскі мост» адбылася пазаштатная сітуацыя.

Паводле наяўнай на гэты момант інфармацыі, прычынай поўнага спынення працы памежнага пераходу і яго ачаплення стаў падазроны пакет, пакінуты каля крамы Duty Free.

Пра здарэнне паведаміў чытач onliner.by Мікіта (асаблівасці арфаграфіі і пунктуацыі захаваныя): «На пераходзе мяжы «Варшаўскі мост» трымаюць чаргу, нікога не падпускаюць, абцягнулі стужкай міліцыя. Прыехала пажарная, хуткая. Нейкая жэсць. Што адбываецца, ніхто не кажа. Не даюць талон на выезд, ужо кажуць, што пазаштатная сітуацыя. Прайшла чутка, што міну знайшлі. Але гэта больш плётка».

Ва УУС Берасцейскай вобласці журналісты пацвердзілі інфармацыю аб пазаштатнай сітуацыі на пункце пропуску. Паводле папярэдніх звестак, адзін з грамадзян заўважыў падазроны пакет каля крамы Duty Free, пра што неадкладна паведаміў праваахоўным органам. Цяпер на месцы працуе аператыўна-следчая група.

На гэты момант чарга легкавых аўтамабіляў на выезд з краіны складаецца прыблізна з 50 аўто.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках