28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у зоне АТА прагаласуюць 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў

На выбарах у зоне АТА прагаласуюць 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў

Вярхоўная Рада не прыняла закон, які забяспечвае права байцоў антытэрарыстычнай аперацыі галасаваць на выбарах.

Таму толькі 10 тысяч з іх змогуць прагаласаваць на выбарах у Вярхоўную Раду. Пра гэта заявіў міністр абароны Сцяпан Палтарак на селектарнай нарадзе ў Кабінеце міністраў Украіны, паведамляе ЛІГАБізнэсІнфарм.

Палтарак нагадаў, што Вярхоўная Рада не падтрымала закон, які забяспечвае права байцоў АТА галасаваць на выбарах. З ягоных слоў, гэта выклікала моцнае абурэнне ў шэрагах ВСУ і іншых вайсковых фарміраванняў.

"Абурэнне велізарнае. Тое, што мы паспелі зрабіць - уключылі ў рэестр выбаршчыкаў і будзе магчымасць прагаласаваць да 10 тысяч вайскоўцаў. У астатняга асабістага складу такой магчымасці не будзе. Ёсць вайскоўцы, які абураныя гэтай пастановай і сёння падалі пазовы ў суды, для таго, каб прызналі іх права на галасаванне. Я асабіста іх у гэтым падтрымліваю", - сказаў ён.

Выбары ў Вярхоўную Раду Украіны пройдуць 26 кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках