19 красавiка 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полк «Азоў» размясціўся на шыкоўным лецішчы Януковіча (Фота)

13

Полк «Азоў», байцы якога ахоўваюць паўднёвыя раёны Данбаса, паказаў сваю галоўную базу - на курорце Урзуф.

Гэта лецішча былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, якую ён наведваў, будучы яшчэ губернатарам вобласці.

«Байцы займаюцца спартовай, тэарэтычнай і практычнай баявой падрыхтоўкай, рэгулярна выязджаюць на баявыя аперацыі», - гаворыцца на старонцы палка ў «Фэйсбуку».

Байцы кажуць, што іх прысутнасць не бянтэжыць мясцовых жыхароў.

Агароджа даўжынёй каля 126 метраў упрыгожаная каларытным арнаментам шырынёй у паўтара метра, паведамляе Цензор.НЕТ.

«Тут занятая нерэальная колькасць плошчы. Навошта так шмат, я не ведаю. Вунь за плотам, куды мы яшчэ не хадзілі, таксама тэрыторыя сям'і. Што да Януковіча, то ён жыў тут да 2003 года, пабудавана гэта ўсё ў часы, калі ён быў губернатарам. З 2003 тут часта бывалі чальцы яго сям'і. У рэшце рэшт, нам вядома, што пэўныя карпусы нахабна скралі ў дзяцей. Па пабудове відаць, што тут былі дзіцячыя лагеры. Такімі яны і павінны быць. Магчыма, тут будзе і дыспансер для анкахворых дзяцей», - кажа намеснік камандзіра «Азова» Алег Аднарожанка.

Нагадаем, што першых перасяленцаў, якія прыехалі ў Кіеў з усходніх рэгіёнаў Украіны - Луганску, Данецка і Краматорска, - пасялілі ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі «Межыгор'е» (с. Новыя Пятроўцы Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці).

А вось самы вялікі серыйны пікап у свеце International МXT і бранявік Knight XV коштам 500 тысяч даляраў, якія раней належалі Віктару Януковічу-малодшаму, выкарыстоўваюцца ў зоне АТА ўкраінскімі сілавікамі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках