25 красавiка 2024, Чацвер, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штрафаваць за язду без зімовай гумы пачнуць з 16 студзеня

20
Штрафаваць за язду без зімовай гумы пачнуць з 16 студзеня

Штраф будзе складаць 0,5 базавай велічыні.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела навукова-метадычнага і прававога забеспячэння УДАІ МУС Аляксандр Занімон, паведамляе БелТА.

«Ужо, напэўна, многія кіроўцы сутыкнуліся з сітуацыяй, калі трэба займаць вялікую чаргу, каб змяніць гуму, - мяркуе ён. - З такой праблемай аўтааматары сутыкаюцца ўжо некалькі гадоў. Нашы кіроўцы прызвычаіліся да таго, што ўзімку яны «пераабуваюцца». Гэтая норма ўспрымаецца грамадствам станоўча, бо большасць разумее: у пэўных сітуацыях гэта дапаможа пазбегнуць ДТЗ. Палажэнні ж пастановы аб зімовай гуме будуць дзейнічаць з 16 студзеня».

«Указ уваходзіць ў дзеянне праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання. Гэта значыць з 16 студзеня 2015 г унесеныя змены ўжо ўвойдуць у дзеянне. Наўрад ці з гэтага дня галоўнай задачай усіх супрацоўнікаў ДАІ будзе выяўленне транспартных сродкаў з летняй гумай, - запэўнівае Аляксандр Занімон. - Штраф за невыкарыстанне зімовай гумы дастаткова невялікі нават у параўнанні з коштам камплекту гумы. Паводле заканадаўства, калі кіроўца прызнае парушэнне, то штраф будзе 0,5 базавай велічыні».

Прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі падкрэсліў: «Не трэба думаць пра тое, што будзе, калі я парушу ПДР. Трэба думаць пра тое, што зрабіць, каб не парушыць іх».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках