28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Польшчы ў Украіну пабудуюць новы газаправод

9
З Польшчы ў Украіну пабудуюць новы газаправод

Гэты трубаправод будзе працаваць у двух кірунках.

Энэргетычны дзяржхолдынг "Нафтагаз Украіны" зацікаўлены ў павелічэнні магутнасці польскага газавага калідора, дзякуючы будаўніцтву новага магістральнага газаправода для паставак газу з еўрапейскага рынку праз Польшчу ва Украіну.

Пра гэта сказаў намеснік кіраўніка праўлення кампаніі Аляксандр Тадыйчук, паведамляе УНІАН.

"Цяпер працуюць спецыяльныя міжнародныя ініцыятыўныя групы. Вядуцца перадпраектныя даследаванні. Я думаю - гэта вельмі рэальна (будаўніцтва новага газаправода), бо Польшча, акрамя ўсяго іншага, хоча выкарыстоўваць украінскія падземныя сховішчы. Гэты трубаправод будзе працаваць у двух кірунках", - сказаў Тадыйчук.

Са слоў намесніка кіраўніка "Нафтагазу", з боку Польшчы будзе некалькі крыніц паставак прыроднага газу ва Украіну.

"Гэта інтэрканектар, які звяжа Нямеччыну з Польшчай, гэта тэрмінал звадкаванага газу ў Свінауйсьце, і ў перспектыве літоўскі тэрмінал", - адзначыў Тадыйчук.

Таксама намеснік кіраўніка "Нафтагаза" дадаў, што праект пашырэння польскага газавага маршруту можа быць рэалізаваны не раней за 2017 год.

Як паведамлялася, Польшча стала першай краінай, праз якую Украіна пачала прапампоўваць газ з Еўрапейскага Звязу, але на сённяшні дзень яна валодае невялікімі тэхнічнымі магчымасцямі ў такіх пастаўках: максімум 1,5 млрд кубаметраў газу ў год, у той час як праз Вугоршчыну можна прапампоўваць каля 6 млрд кубаметраў, а праз Славаччыну - 10 млрд кубаметраў.

Украіна штогод спажывае каля 40-45 млрд кубаметраў газу, палову з якога раней закупляла ў расейскага "Газпрома", які ў чэрвені гэтага года цалкам спыніў ёй пастаўкі паліва праз спрэчкі аб цане і запазычанасцях за раней прададзены газ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках