28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лемеш падаў скаргу на салігорскую міліцыю

9
Уладзімір Лемеш падаў скаргу на салігорскую міліцыю

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" накіраваў скаргу ў пракуратуру на неправамоцныя дзеянні супрацоўнікаў салігорскай міліцыі.

Нагадаем, у канцы верасня ў рамках так званай справы "за чырвоную паласу" ў хлопца быў праведзены ператрус з канфіскацыяй агітацыйных матэрыялаў, піша ПЦ "Вясна".

Уладзімір Лемеш мяркуе, што падчас гэтага агляду міліцыянтамі былі дапушчаныя грубыя парушэнні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства:

- Па-першае, для правядзення агляду міліцыянты павінны былі мець дастатковыя звесткі аб знаходжанні слядоў злачынства ў маёй кватэры. У пастанове на агляд ніякіх абгрунтаванняў сувязі паміж мной, маёй кватэрай і актам нібыта вандалізму прыведзена не было, - кажа моладзевы актывіст. - Па-другое, было канфіскавана шмат агітацыйных матэрыялаў, якія я захоўваў на памяць аб сваёй дзейнасці аж з 2004 года. Усе яны былі канфіскаваныя. Гэтак жа былі канфіскаваныя копіі подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, музычныя кружэлкі "Песні свабоды", дыск з фільмам "Плошча", кніга Алеся Бяляцкага і бел-чырвона-белы сцяг з такімі ж стужкамі. Канфіскавалі нават "Белгазету" за 2008 год з маім інтэрв'ю. Якое дачыненне ўсе гэтыя канфіскаваныя рэчы мелі да справы аб так званым вандалізме - ніхто мне не патлумачыў.

Не атрымаў Уладзімір Лемеш і копій пратаколу агляду і пратаколу адабранай маёмасці. Са слоў праваабаронцаў, гэта з'яўляецца парушэннем Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, бо цяпер актывіст не можа быць упэўненым у надзейным захаванні сваіх асабістых рэчаў.

У сваёй скарзе моладзевы актывіст звяртае ўвагу пракуратуры на прысутнасць пры правядзенні агляду невядомага чалавека ў цывільным.

- Гэты невядомы супрацоўнік міліцыі адмовіўся паказваць свае дакументы і ігнараваў мае пытанні аб законнасці свайго знаходжання ў маёй кватэры. З маўклівай згоды міліцыянтаў гэты невядомы лазіў па маіх рэчах і перабіраў мае дакументы. Мне незразумела, на якіх падставах гэты чалавек у цывільным удзельнічаў у следчым дзеянні, у якасці каго ён удзельнічаў у правядзенні агляду і які прававы статус меў. Спадзяюся, пракуратура здольная знайсці адказ на гэтае і іншыя пытанні, - кажа актывіст.

У адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам пракуратура Салігорскага раёна павінна на працягу дзесяці дзён разгледзець скаргу моладзевага актывіста, правесці пракурорскую праверку і прыняць меры ў аднаўленні яго парушаных правоў і законных інтарэсаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках