20 красавiка 2024, Субота, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі сустрэўся з кіраўніком МЗС Швецыі

2

Праваабаронца і былы палітвязень заклікаў урад Швецыі не мяняць сваю пазіцыю ў дачыненні да беларускіх улад.

Падчас рабочага візіту ў Швецыю, старшыня ПЦ «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі 23 кастрычніка сустрэўся з міністрам замежных спраў Швецыі Маргот Вальстрэм. «Вясна» звязалася з праваабаронцам праз тэлефон, каб пачуць з першых вуснаў пра ягоныя ўражанні ад высокай сустрэчы:

«Сёння ў мяне адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Швецыі спадарыняй Маргот Вальстрэм. У свабоднай і нязмушанай атмасферы я падзяліўся з ёй сваімі думкамі і назіраннямі аб унутранай сітуацыі ў Беларусі. Падчас размовы таксама былі абмеркаваны некаторыя аспекты, якія датычацца беларуска-расейска-украінскіх адносін».

Алесь Бяляцкі заклікаў урад Швецыі не мяняць сваю пазіцыю ў дачыненні да беларускіх улад і па-ранейшаму патрабаваць вызвалення палітычных зняволеных, а таксама аказваць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Маргот Вальстрэм шчыра цікавілася думкамі праваабаронцы аб сённяшняй сітуацыі ў Беларусі. На заканчэнне сустрэчы палітык пацвердзіла, што пазіцыя Швецыі ў дачыненні да Беларусі будзе нязменнай і прынцыповай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках