25 красавiка 2024, Чацвер, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы даць Украіне мільярд даляраў на газ

9
ЕЗ гатовы даць Украіне мільярд даляраў на газ

У Еўропе гатовыя даць Украіне яшчэ мільярд даляраў на закупку газу.

Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу паведаміў у чацвер лідэрам краін ЕЗ, што Еўракамісія можа бліжэйшым часам даць максімум мільярд даляраў (790 млн еўра), каб дапамагчы Украіне прафінансаваць закупку расейскага газу. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на ўдзельнікаў перамоваў, піша «Корреспондент».

Гэтыя сродкі могуць быць дадзеныя ў кароткі тэрмін, але гэтай сумы будзе недастаткова для пакрыцця бюджэтных патрэбаў Украіны, піша выданне.

Канцлер ФРГ Ангела Мэркель сказала ў пятніцу раніцай журналістам, што Кіеву можа быць неабходны брыдж-крэдыт для аплаты паставак газу, але адзначыла, што гэтае пытанне пакуль не развязанае.

Нагадаем, паводле вынікаў перамоваў у Брусэлі еўракамісар энэргетыкі Гюнтэр Этынгер заявіў аб дасягненні прагрэсу. У прыватнасці, Расея абавязваецца прадаваць Украіне газ за 385 даляраў за тысячу кубаметраў, але дамоўленасць прадугледжвае выплату запазычанасці Украіны. Ён адзначыў, што Украіна пацвярджае абавязанні па выплаце $1,4 млрд запазычанасці за газ да канца кастрычніка і яшчэ $1,6 млрд да канца года. 22 кастрычніка ў Расеі заявілі, што даюць Украіне тыдзень на пошук грошай для разліку за газ

Украіна запрасіла ў ЕЗ дадаткова два мільярды еўра, каб закрыць касавы разрыў у бюджэце. Афіцыйныя асобы ў ЕЗ, піша амерыканская газета, заяўляюць, што Брусель наўрад ці ўзгодніць такую суму.

Новыя трохбаковыя перамовы па газе паміж Украінай, Расеяй і ЕЗ адбудуцца 29 кастрычніка ў Бруселі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках