25 красавiка 2024, Чацвер, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ва Украіне апошні дзень перадвыбарчай агітацыі

Сёння ва Украіне апошні дзень перадвыбарчай агітацыі

У суботу любая агітацыйная дзейнасць будзе ўважацца незаконнай.

У пятніцу, 24 кастрычніка, ва Украіне апошні дзень агітацыйнай кампаніі перад прызначанымі на нядзелю 26 кастрычніка, пазачарговымі выбарамі ў Вярхоўную Раду.

Усе 29 партый, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі, і кандыдаты-самавылучэнцы у аднамандатных выбарчых акругах могуць весці барацьбу за выбаршчыкаў цягам пятніцы, паведамляе «Радыё Свабода».

Згодна з артыкулам 70 закона Украіны «Аб выбарах народных дэпутатаў Украіны» з надыходам паўночы, у суботу, пачынаецца так званы «дзень цішыні» і ўся рэклама - білборды, банеры, шчыты, налепкі, расцяжкі, улёткі і іншыя агітацыйныя матэрыялы - павінны быць прыбраныя. Спыніцца таксама і публікацыя апытанняў грамадскай думкі, якія могуць паўплываць на выбар выбаршчыкаў.

Ужо ў суботу любая агітацыйная дзейнасць будзе ўважацца незаконнай і пацягне за сабой наступствы для кандыдата або выбарчага аб'яднання, у чыіх інтарэсах яна праводзіцца.

Нагадаем, пазачарговыя выбары Вярхоўнай Рады адбудуцца 26 кастрычніка.

Фота: ТСН

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках