24 красавiка 2024, Серада, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц: Выбары дадуць Украіне больш стабільнасці

1
Марцін Шульц: Выбары дадуць Украіне больш стабільнасці

Краіна падчас крызісу мае патрэбу ў стабільных інстытутах.

Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц спадзяецца, што парламенцкія выбары ва Украіне дададуць краіне ўнутранай стабільнасці.

Як паведамляе ЕЗ-плюс, пра гэта ён сказаў сёння на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.

«Я спадзяюся, што гэтыя выбары дадуць краіне трохі больш унутранай стабільнасці», - сказаў Шульц.

Прэзідэнт Еўрапарламента адзначыў, што папярэднія прэзідэнцкія выбары сёлета 25 траўня, на якіх быў абраны Пётр Парашэнка, ужо дадалі трохі стабільнасці краіне. «Краіна падчас крызісу мае патрэбу ў стабільных інстытутах», - сказаў ён, адзначыўшы, што дзейны ўкраінскі парламент ужо не адлюстроўвае палітычных чаканняў грамадства.

Шульц таксама нагадаў, што Еўрапарламент адправіў назіральнікаў на выбары ва Украіне. Пры гэтым, ён падкрэсліў, што магчымыя змены ва Украіне шмат у чым будуць залежаць ад вынікаў выбараў.

Фота: Anadolu Agency/Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках