19 красавiка 2024, Пятніца, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Лельчыц разбіў сабе твар, інсцэнаваўшы рабаванне

5
Жыхар Лельчыц разбіў сабе твар, інсцэнаваўшы рабаванне

Кошт пытання - 6 млн рублёў.

Жыхар Лельчыц (Гомельская вобласць) нанёс сабе сур'ёзныя траўмы, разбіўшы ўласны твар кавалкам асфальту, каб інсцэнаваць рабаванне і прысвоіць 6 мільёнаў рублёў. Ён трапіў у хірургічнае аддзяленне бальніцы, дзе яму дапамаглі, а таксама звярнуўся ў міліцыю з заявай, што стаў ахвярай рабавання.

Аднак, як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, мужчына перайшоў са статусу пацярпелага ў статус падазраванага пасля ператрусу ў ягоным доме, які правялі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

Падазраваны працаваў грузчыкам у адным з магазінаў райцэнтра. Супрацоўнікі кнігарні даверылі яму аднесці ў банк грошы - 6 мільёнаў рублёў. Мужчына пастанавіў іх прысвоіць і заявіць, што яго абрабавалі. Па месцы жыхарства аператыўнікі знайшлі амаль усе грошы, за выключэннем 50 тысяч рублёў, якія грузчык паспеў выдаткаваць.

Раней мужчына быў судзімы за ілжывае паведамленне аб небяспецы, ён «замінаваў» нейкі аб'ект.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках