29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Вінаградава затрымалі на «размову»

7
Паўла Вінаградава затрымалі на «размову»

Гутарка з міліцыяй будзе доўжыцца да 15:00.

Актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў сёння пайшоў у міліцыю Маскоўскага раёна Менска адзначацца, паколькі да яго дзейнічае прэвентыўны нагляд. Але з пастарунку пакуль не выйшаў, тэлефон ягоны адключаны.

Да будынка Маскоўскага РУУС Менска, які знаходзіцца на вуліцы Грушэўскага, 9, Паўла давялі жонка Святлана і два сябра, паведамляе «Радыё Свабода».

А 09:45 Павел зайшоў у будынак. Праз 15 хвілін ён паведаміў жонцы праз тэлефон, што інспектара ў кабінеце няма, астатнія шукаюць паперку, дзе трэба адзначыцца. Яшчэ праз хвілін 10 тэлефон Паўла стаў недасяжны.

Святлану ў будынак Маскоўскага РУУС не прапусцілі, дзяжурны паведаміў, што з Паўлам праводзіцца гутарка, і доўжыцца яна будзе гадзін да 15-ці.

Жонка Святлана мяркуе, што гэта чарговае затрыманне, ёй заўсёды так адказваюць, што нібыта з яе мужам праводзяць прафілактычную гутарку, а потым саджаюць.

За апошнія два гады Павел правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна больш за 200 дзён.

Напярэдадні Вінаградаў выйшаў на волю пасля 15-дзённага арышту.

«Сёння мне далі падпісаць паперу, што змяніліся правілы, згодна з якімі я павінен адзначацца ў РУУС. Калі раней для гэтага мне прызначылі чацвер з 9 раніцы да 6 вечара, то цяпер я магу гэта рабіць толькі па пятніцах і толькі з 9 раніцы да 10 раніцы. Чаму так, не ведаю. Магчыма, зноў хочуць мяне закрыць. Таму заўтра пайду адзначацца, узяўшы з сабой рэчы», - сказаў ён журналістам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках