19 красавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скрыжаванне Незалежнасці - Філімонава перакрыюць мінімум на два гады

23

Ужо гэтай ноччу скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вул. Філімонава будзе закрытае для руху.

Каля 1:00 плануецца перакрыцце перасячэння, паведамілі ў Менскай ДАІ. Акрамя гэтага нельга будзе павярнуць з вул. Кедышкі на вул. Філімонава, каб патрапіць на праспект. Такая пастанова звязаная з будаўніцтвам транспартнай развязкі, піша onliner.by.

Будаўніцтва развязкі плануецца пачаць 10 лістапада, аднак падрыхтоўчыя працы стартуюць ужо ў суботу. Сумарны каштарыс на будаўніцтва транспартнага збудавання складае 1,345 трыльёна рублёў (каля 126 млн даляраў). Збудаванне было ў праекце «Газпрома», чый рэгіянальны офіс размесціцца на месцы знесенага аўтавакзала «Маскоўскі». Палову выдаткаў на будаўніцтва развязкі пакрые кампанія - як паведамлялася афіцыйна, «пералічыць у бюджэт Менска грашовыя сродкі ў мэтах бязвыплатнага фінансавання будаўніцтва ў сталіцы шматузроўневай транспартнай развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава (у памеры 50% каштарыснага кошту праекта)».

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам улічваць інфармацыю аб перакрыццях і перагледзець маршруты свайго руху з улікам прыведзенай інфармацыі. Чакаецца і павелічэнне трафіку на бліжэйшых вуліцах: Кядышкі, Валгаградскай, Усіхсвяцкай, а таксама на скрыжаванні МКАД і пр. Незалежнасці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках