18 красавiка 2024, Чацвер, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тыдзень мяжу РФ і Украіны праз два КПП перасеклі 540 вайскоўцаў

6
За тыдзень мяжу РФ і Украіны праз два КПП перасеклі 540 вайскоўцаў

Прадстаўнікі АБСЕ ў Растоўскай вобласці палічылі колькасць людзей у вайсковай форме, які перасеклі мяжу з Украінай.

Паводле іх звестак, за мінулы тыдзень у пунктах пропуску "Гукава" і "Данецк" такіх было 540. Пра гэта паведаміў у пятніцу журналістам на прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне кіраўнік місіі Поль Пікар, паведамляе "Інтэрфакс". Са слоў Пікара, за тры месяцы працы місіі больш за 560 тысяч чалавек прайшлі і праехалі праз гэтыя пункты.

У той жа час назіральнікі не бачылі перамяшчэння вайсковай тэхнікі праз мяжу або яе перасячэнне паветранымі судамі, хоць "самалёты, беспілотнікі і верталёты" пастаянна курсуюць уздоўж яе з боку РФ, прыводзіць словы кіраўніка місіі ТАСС. "Тое, што мы бачым, гэта толькі на пунктах пропуску або паблізу, калі мы глядзім на неба", - растлумачыў ён.

Прынамсі, у NАТО ў чарговы раз заявілі, што расейскія войскі па-ранейшаму знаходзяцца на ўсходзе Украіны, а значныя сілы вайскоўцаў РФ сканцэнтраваныя на мяжы. Пра гэта камандуючы Аб'яднанымі сіламі NАТO ў Еўропе генерал ВПС ЗША Філіп Брыдлаў заявіў журналістам у штаб-кватэры альянсу ў бельгійскім горадзе Монс. На мінулым тыдні Брыдлаў таксама заяўляў, што ў NАТO не бачаць значных перамяшчэнняў расейскіх войскаў ад украінскай мяжы, нягледзячы на загад Пуціна аб іх вяртанні ў месцы пастаяннай дыслакацыі.

Са слоў Пікара, чальцы АБСЕ не раз назіралі як машыны хуткай дапамогі прыязджалі і ад'язджалі да расейска-ўкраінскай мяжы. Кіраўнік місіі адзначыў, што да ўкладання замірэння рух аўтамабіляў хуткай дапамогі быў больш інтэнсіўны. "Таксама мы назіралі, што з тэрыторыі Украіны перамяшчаюцца труны. За ўвесь час, які місія АБСЕ правяла ў Растоўскай вобласці, мы бачылі тры труны, якія забіралі з украінскай стараны", - заявіў ён.

Акрамя таго, кіраўнік місіі АБСЕ выказаў падзяку расейскай старане і, прынамсі, уладам Растоўскай вобласці, за дапамогу, што аказваецца назіральнікам, а таксама расейскім памежнікам і мытнікам, "якія заўсёды гатовыя прыйсці на выручку". Нягледзячы на халоднае надвор'е, назіральнікі працягнуць выконваць сваю працу ўдзень і ўначы, паведаміў ён.

Фота: mk.ru

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках