25 красавiка 2024, Чацвер, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціну пра вайну Расеі і Украіны знялі з выставы ў Менску

8

Пад забарону патрапілі дзве карціны мастака Алеся Марачкіна.

Мастацкая выстава секцыі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў «Арт-Орша-Рубон», прысвечаная 500-годдзю бітвы пад Оршай, адкрылася ў менскім Палацы мастацтваў. У апошні момант з экспазіцыі знялі дзве карціны мастака Аляксея Марачкіна, - паведамляе «Радыё Свабода».

«Я проста ўзрушаны ад нечаканасці», - заявіў Марачкін.

З ягоных слоў, на адной з карцін можна было ўбачыць канькабежца ў масцы хакеіста на фоне атамнай электрастанцыі. Другая карціна была прысвечаная канфлікту Расеі і Украіны.

«На пярэднім плане засмучаны Хрыстос, і наверсе ягоныя святыя выказванні: «Новую запаведзь вам даю - любіце адзін аднаго, як я вас люблю». І вось гэтая арда ўсходняя, агрэсіўная, натоўпам ідзе наперад, крышыць і ламае ўсё. І вось гэта ім не спадабалася. Высвятляецца, яны на баку гэтых агрэсараў. Мы як мастакі хочам выказаць сваё стаўленне да падзеяў ва Украіне, мы выказваем гэта праз творы мастацтва. Вось я і стварыў маляўнічае палатно. Але высвятляецца, што яно нявыгаднае нашым зялёным чалавечкам, якія расселіся ўсюды», - кажа Марачкін.

Хто канкрэтна даў загад забараніць карціны - невядома. Ніякіх тлумачэнняў з нагоды гэтай сітуацыі мастак пакуль не атрымаў.

Нягледзячы на гэта, урачыстае адкрыццё выставы «Арт-Орша-Рубон» усё ж адбылося.

«Мы ведаем, што праз нашу зямлю праходзілі шматлікія пошасці, але ў нашых воінаў заўсёды хапала сіл абараняць сябе і сваю радзіму. Сёння ёсць у свеце Беларусь, ёсць у свеце беларусы і ёсць беларуская незалежнасць. І ў нас заўсёды будзе сіла гэтую незалежнасць адстаяць», - адзначыў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца падчас мерапрыемства.

Мастацкая выстава, прысвечаная Аршанскай бітве, будзе дзейнічаць да 9 лістапада.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках