25 красавiка 2024, Чацвер, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты ў лістападзе зноў падаражэюць

10
Цыгарэты ў лістападзе зноў падаражэюць

З 1 лістапада ў Беларусі максімальныя рознічныя кошты вырастуць на 78 відаў цыгарэт.

Новыя кошты на тытунёвыя вырабы апублікаваныя на сайце Міністэрства падаткаў і збораў, паведамляе БелТА.

У большасці выпадкаў кошты вырастуць на 500 рублёў. Гэта закране такія маркі, як Pall Mall, Monte Carlo, Luckies, Winston, Kent, Mild Seven, Mevius, Vogue, Glamour, LD, West, Camel.

Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць на 2,7%, або на 300 рублёў. Так, кошты на Viceroy Blue, Viceroy Red, Pall Mall Premium Blue, Pall Mall Premium Azure, Pall Mall Premium Silver вырастуць з 11,2 тысяч рублёў да 11,5 тысяч рублёў.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя кошты на тытунёвыя вырабы. Апошняе падаражанне было на пачатку кастрычніка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках