28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь, Крым, ДНР і ЛНР пераходзяць на маскоўскі час

70
Беларусь, Крым, ДНР і ЛНР пераходзяць на маскоўскі час

З нядзелі Менск, Масква і акупаваныя Расеяй тэрыторыі Украіны будуць жыць паводле аднаго часу.

Беларусь, у адрозненне ад суседніх дзяржаў, не будзе пераводзіць стрэлкі гадзінніка ў ноч на 26 кастрычніка. Розніца ў часе паміж Менскам і сталіцамі Літвы, Латвіі і Украіны складзе гадзіну, паміж Менскам і Варшавай - дзве гадзіны.

Беларусь будзе жыць паводле аднаго часу з Крымам і тэрарыстамі з ДНР і ЛНР. Апошнія нядаўна таксама прынялі пастанову перайсці на маскоўскі час. Пра тое, што ў ЛНР не будуць пераводзіць стрэлкі гадзінніка, сёння паведаміў адзін з верхаводаў самаабвешчанай «рэспублікі» Ігар Платніцкі. Аб абмеркаванні аналагічнай пастановы ў ДНР раней заявіў «спікер парламента» Барыс Літвінаў.

Нагадаем, беларусы адмовіліся ад пераходу на зімовы час тры гады таму ўслед за расейцамі, і пачалі жыць у летнім, які не адпавядае астранамічнаму. У гэтым годзе расейцы наважылі перайсці на зімовы час, аднак Саўмін Беларусі ад гэтага адмовіўся.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках