29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сілічы» коштам Егіпта і Турцыі

28
«Сілічы» коштам Егіпта і Турцыі

Навагоднія канікулы ў гарналыжным цэнтры пад Менскам абыдуцца ад $619 да $1998 на чалавека.

Адпачынак у цёплых краінах часцяком абыходзіцца танней, калі яго запланаваць на зімовыя месяцы - чым з задавальненнем і карыстаецца большасць беларусаў. Гэты прынцып не заўсёды дзейнічае падчас навагодніх святаў. Але нават патрыятычна застаўшыся ў краіне, можна натрапіць на вельмі небюджэтнай прапановы святкавання Новага Года. Так, на сайце гарналыжнага цэнтра «Сілічы» апублікаваны прайс на навагоднія туры ў асяроддзі заснежаных пагоркаў і лясоў: ад $619 да $1998 з чалавека, піша onliner.by.

Адпачыць на свежым марозным паветры можна ад 4 да 12 дзён. Самыя бюджэтныя канікулы ў гарналыжным курорце абыйдуцца ў $619 на чалавека. У гэтую суму ўключана 4-дзённае пражыванне ў двухмесным нумары ў гатэлі ці катэджы, харчаванне, наведванне крытага катка і ўдзел у забаўляльных праграмах 31 і 1 студзеня.

6-дзённы навагодні тур у «Сілічы» ацэнены ў сярэднім у $850. Праграма гэтага тура больш пашыраная: пражыванне, харчаванне, крыты каток, канатная дарога, медыцынскія паслугі, забаўляльная праграма, экскурсіі.

Самы працяглы тур аказваецца і самым затратным. За 12 дзён знаходжання ў гарналыжным цэнтры замежнікам і беларусам давядзецца выкласці ўсяго толькі да $1998. За гэтыя грошы можна дазволіць сабе на працягу 12 дзён здавольвацца зімовымі забавамі (каток, канатная дарога), медыцынскімі паслугамі (Біяптрон, масажныя крэслы, інгаляцыя), удзельнічаць у забаўляльных праграмах.

У комплекс паслуг, якія атрымліваюць пакупнікі тураў, уключаныя экскурсіі. Тым, хто аддае перавагу гасцінічным сценам хатняму камфорту, прапануецца спыніцца ў катэджах на тэрыторыі комплексу. Заяўкі на навагоднія туры прымаюцца ўжо з 1 верасня.

Такія расцэнкі, верагодна, разлічаны на замежных гасцей. Вядома, што вялікая частка пастаяльцаў у гатэлі на тэрыторыі комплексу - расейцы. Ці варта казаць, што беларусы, якія стаміліся ад капрызнага і халоднага надвор'я, за гэтыя ж грошы могуць адправіцца ў Турцыю ці Егіпет, дзе ёсць мора і «ўсё ўключана».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках