23 красавiка 2024, aўторак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук, які напаў на краму, патрабаваў вызваліць з СІЗА брата

3
Мянчук, які напаў на краму, патрабаваў вызваліць з СІЗА брата

Дэбашыр знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Мянчук, які напаў 23 кастрычніка на краму "Скрыня" патрабаваў вызваліць брата са следчага ізалятара. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела пракуратуры горада Менска Алег Кандарэвіч, піша БелТА.

"25-гадовы мянчук, які напаў на краму, патрабаваў вызваліць са следчага ізалятара ягонага роднага брата, які падазраецца ў незаконным абароце псіхатропнага рэчыва. Дэбашыр знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Паводле факту захопу ім у закладніцы прадаўшчыцы крамы распачата крымінальная справа паводле ч.1 арт. 291 КК. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад пяці да дзесяці гадоў. Канчатковая прававая ацэнка ўсім дзеянням правапарушальніка будзе дадзена паводле вынікаў папярэдняга следства", - распавёў Алег Кандарэвіч.

Падазраваны ўжо неаднаразова прыцягваўся да адказнасці: некалькі дзясяткаў разоў да адміністрацыйнай і два разы да крымінальнай.

"Да крымінальнай адказнасці ён прыцягваўся ў 2005 і 2011 гадах. Першы раз за вымагальніцтва. Але тады справа была спынена праз амністыю. Затым за загадзя ілжывае паведамленне аб выбуху. Тады ён быў асуджаны на тры месяцы арышту. Судом таксама ўжываліся меры прымусовага лячэння злачынца ад алкагалізму", - дадалі ў пракуратуры.

Афіцыйна малады чалавек нідзе не працуе. Паводле ягоных слоў, напад на краму быў жартам. "Пракуратурай горада Менска санкцыянавана мера стрымання ў выглядзе заключэння падазраванага пад варту", - сказаў Алег Кандарэвіч.

Як паведамлялася, 23 кастрычніка недзе ў 15.00 дэбашыр разбіў вітрыны рознічнай крамы "Скрыня", якая знаходзіцца ў падземным пераходзе на скрыжаванні вуліцы Жылуновіча і Партызанскага праспекта, а затым пачаў пагражаць прадаўшчыцы рыльцам ад разбітай бутэлькі. Праваахоўнікі прафесійна абясшкодзілі нападніка і затрымалі яго.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках