20 красавiка 2024, Субота, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маразы адступяць на наступным тыдні

2
Маразы адступяць на наступным тыдні

Начныя маразы захаваюцца ў сталіцы і ў бліжэйшыя выхадныя.

Надвор'ем прадоўжыць кіраваць халодны антыцыклон. У суботу ягоны цэнтр будзе знаходзіцца над Маскоўскай вобласцю. У Менску ападкаў не чакаецца. Пра гэта «Менск-Навіны» распавёў начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Аляксандр Бяганскі. Гэтай ноччу -6... -8°С, заўтра 0... +2°С.

У нядзелю цэнтр антыцыклону будзе перамяшчацца ўглыб Расеі. Беларусь застанецца на ягонай перыферыі. Ападкі не прагназуюцца. Уначы -5... -7°С, днём + 2... + 4°С, але даволі ветрана.

У пачатку наступнага тыдня тэмпературны фон стане паступова павышацца. Да нас пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Маразы будуць слабець, але парывісты вецер яшчэ захаваецца. У панядзелак уначы -3... -5°С, днём + 4... +6°С.

У аўторак стане яшчэ цяплей. Магчымы слабы туман. Ноччу 0 ... -2°С, днём + 5... + 7°С. У сераду ноччу каля нуля, днём + 6... + 8°С. У канцы кастрычніка франтальны раздзел прынясе кароткачасовыя дажджы, але будзе ўмерана цёпла: ноччу каля нуля, днём + 6... + 8°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках