20 красавiка 2024, Субота, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар лясгаса зладзіў «сафары» на службовай машыне

9
Дырэктар лясгаса зладзіў «сафары» на службовай машыне

Супрацоўнікі Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі дзвюх службовых асоб.

Імі былі дырэктар аднаго з лясгасаў Менскай вобласці і галоўны інжынер птушкафабрыкі. Затрыманыя палявалі забароненым спосабам. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Мужчыны высочвалі здабычу з дапамогай падствольнага ліхтара, пры гэтым ехалі на аўтамабілі па прасёлкавай дарозе. У іх канфіскавалі два зараджаных карабіна з прыцэлам начнога бачання і боепрыпасы. На аўтамабіль, які да таго ж аказаўся службовым, накладзены арышт. У ягоным салоне дзяржінспектары выявілі стрэляную гільзу.

Вырашаецца пытанне аб пачатку крымінальнай справы паводле часткі 4 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - незаконнае паляванне, учыненае з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку. Падобнае правапарушэнне караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках