19 красавiка 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Times: Ваенныя правакацыі з боку РФ узмацняюцца

48
The Washington Times: Ваенныя правакацыі з боку РФ узмацняюцца

Самалёты ЗША штодня падымаюцца па трывозе з прычыны расейскіх знішчальнікаў.

Расейскія самалёты цягам апошніх сямі месяцаў урываюцца ў паветраную прастору іншых краін, каб праверыць хуткасць рэакцыі сіл абароны НАТА і Японіі.

Расея спрабуе прадэманстраваць свету, што з часоў вайны 2008 года ў Грузіі, яе войска стала больш магутным. Гэта прымусіла ЗША і іх саюзнікаў штодня цягам апошніх сямі месяцаў падымаць па трывозе сілы абароны, піша The Washington Times (пераклад - gordonua.com).

Ваенныя правакацыі з боку РФ прадаўжаюць узмацняцца, пішуць аглядальнікі выдання.

"Амерыканскія чыноўнікі і рэгіянальныя эксперты ў бяспецы сцвярджаюць, што расейскія знішчальнікі правяраюць час рэагавання ЗША над Аляскай і здольнасць Японіі падняць у паветра самалёты над сваімі паўночнымі выспамі і адначасова дастаўляюць непрыемнасці шведскаму ВМФ і процідзейнічаюць нязначным сілам нацыянальнай бяспекі Эстоніі", - гаворыцца ў артыкуле.

На гэтым тыдні Паўночнаатлантычны альянс афіцыйна пацвердзіў парушэнне паветранай прасторы Эстоніі расейскім выведнікам Іл-20, які прымусіў падняцца ў паветра знішчальнікі НАТА. У чэрвені амерыканскім самалётам прыйшлося разварочваць два расейскіх стратэгічных бамбавіка ў 105 км ад Аляскі. У верасні па трывозе таксама падняліся канадскія знішчальнікі. З шасці расейскіх самалётаў было два бамбавікі-носьбіты ядзернай зброі, два знішчальнікі і два палівазапраўшчыкі, піша TWT.

За апошнія паўгода японскім паветраным сілам таксама прыходзілася ў два разы часцей падымацца ў паветра па трывозе, адзначаюць аўтары артыкула. Аналітык Міжнароднага навуковага цэнтра імя Вудра Вільсана Уільям Памяранц упэўнены, што расейскія войскі сканцэнтраваны на мяжы з Украінай з той жа мэтай - прадэманстраваць сілу і запалохаць.

Напярэдадні ўлады Латвіі паведамілі, што балтыйскія сілы паветранага патрулявання НАТА паднялі знішчальнік F-16 на перахоп самалёта Іл-20 Узброеных сіл Расеі над Балтыйскім морам.

Увечары 21 кастрычніка самалёт-выведнік Іл-20 Узброеных сіл РФ уварваўся ў паветраную прастору Эстоніі на глыбіню каля 500 метраў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках