29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэцэптурныя лекі прадаюць згодна з новымі правіламі

85
Рэцэптурныя лекі прадаюць згодна з новымі правіламі

Усе рэцэпты зараз павінны заставацца ў аптэцы.

- Купіла ў аптэцы лекі, якія прымаю пастаянна - звычайныя таблеткі ад ціску. А рэцэпт пасля куплі ў мяне нечакана забралі, - патэлефанавала ў рэдакцыю «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Юлія. - Лекі не наркатычныя, не псіхатропныя. Я іх па гэтым рэцэпце паўгода купляла. І я, і тыя, хто быў у аптэцы, пачалі абурацца. Маўляў, цяпер тым жа гіпертонікам прыйдзецца лішні раз турбаваць лекараў, якім і без таго не прадыхнуць! Работнік аптэкі рукамі разводзіць: нічога не можам зрабіць - новая пастанова, усе рэцэпты мы абавязаныя забіраць.

- Рэцэпты застаюцца ў аптэцы, у нас пазаўчора пастанова Міністэрства аховы здароўя выйшла, - паведаміў выданню правізар адной з аптэк Менска.

Існаванне дакумента пацвердзіў і дзяжурны на гарачай лініі Міністэрства аховы здароўя:

- Так, сапраўды, рэцэпты павінны заставацца ў аптэках згодна з пастановай №66 Міністэрства аховы здароўя. З гэтай нагоды сёння вельмі шмат званкоў. Усе вашыя пажаданні фіксуюцца.

Лекараў такая перспектыва, вядома, не радуе.

- Гэта дадасць працы, бо некаторым пацыентам прызначаецца не адзін - два прэпараты, а пяць - шэсць, - кажа Вольга Сідарава, участковы тэрапеўт раённай паліклінікі. - Некаторым хворым прыйдзецца часцей звяртацца да лекараў.

Як зараз купляць лекі?

Ці можа ў рэцэпце быць больш за адны лекі?

Пастанова №66 Міністэрства аховы здароўя ад 9 верасня 2014 унесла змяненні і дапаўненні дакумент аб належнай аптэчнай практыцы, які дзейнічаў да гэтага часу. Адно з іх - на кожныя лекі выпісваецца адзін рэцэпт.

Што рабіць хронікам, калі лячэнне доўжыцца больш за паўгода?

- Тым, хто стала прымае прызначаныя лекі, можна выпісваць рэцэпты для іх набыцця не на месяц, а на два, або выпісваць некалькі рэцэптаў на адно лякарства. Будзем старацца ісці насустрач пацыентам, - кажа лекар Вольга Сідарава.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках