23 красавiка 2024, aўторак, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Пуцін сам робіць усё, каб ягоны рэжым скінулі

12
Forbes: Пуцін сам робіць усё, каб ягоны рэжым скінулі

Стаўка на нафту прывядзе да звяржэння пуцінскага рэжыму ў Расеі.

За апошнія два гады прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін стаў першым, хто кінуў выклік Захаду і зладзіў рэальныя праблемы ў Еўропе. Аднак ягоная агрэсіўная палітыка асуджаная на правал з прычыны закінутай расейскай эканомікі.

Пра гэта на старонках Forbes (пераклад - zn.ua) піша Пол Коер, які заўважае, што санкцыі Захаду і нечаканае падзенне коштаў на нафту падрывае і без таго слабы падмурак развіцця Расеі і яе імідж "сусветнай дзяржавы".

"Іронія лёсу ў тым, што менавіта Пуцін адказны за эканамічныя беды Расеі. І гаворка ідзе не толькі пра агрэсію Крамля супраць Украіны і анексію Крыма, з прычыны якіх Захад увёў супраць Масквы санкцыі. Гэтыя прычыны відавочныя. Справа ў жаданні Пуціна кантраляваць расейскую эканоміку з Крамля , праз які адбылася нацыяналізацыя энергетычнай сферы. Інавацыі не былі ўведзеныя, а эканоміка засталася не дыверсіфікаваная. Затое Расея засталася залежнай ад капрызаў сусветных коштаў на нафту", - гаворыцца ў артыкуле.

На думку аглядальніка, такім чынам Пуцін звязаў свой палітычны лёс з цэнамі на нафту і сам заклаў пачатак звяржэння свайго рэжыму. А кошт барэля, відавочна, яшчэ пратрымаецца на вельмі нізкім узроўні яшчэ некаторы час, хоць, паводле слоў экс-міністра эканомікі Расеі Аляксея Кудрына, Крамлю для збалансавання бюджэту патрэбная цана 117 даляраў.

"Пакуль што Пуцін спрабаваў пераканаць расейцаў і свет, што эканоміка краіны спраўляецца з той бурай, якая над ёю паўстала. Ён хацеў прадэманстраваць моцную пазіцыю Расеі. Для гэтага ён спасылаўся на занадта аптымістычныя эканамічныя прагнозы, выхваляўся пагадненнямі з Кітаем і павялічваў выдаткі на войска", - гаворыцца ў артыкуле.

Аднак, на думку аўтара, гэтая дэманстратыўнасць вельмі рызыкоўная. У нейкі момант наступіць момант, калі расейцы зразумеюць сваё рэальнае становішча, і падтрымка Пуціна абрынецца. А вінаваты ў гэтым будзе ён сам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках