19 красавiка 2024, Пятніца, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Расею накрыла адразу двума крызісамі

15
Барыс Нямцоў: Расею накрыла адразу двума крызісамі

Грошай на расейскія рэгіёны сёння фактычна не вылучаецца. Усё ідзе на вайну з Украінай.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку лідар расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў:

- Расею накрыла адразу двума крызісамі - валютным і рэгіянальным. Пра валютны ўсе ведаюць. Рубель паваліўся больш чым на 25%, рэзервы скараціліся на 66 млрд. даляраў, інфляцыя за год будзе вышэй за 10%.

Пра рэгіянальны крызіс ведаюць менш. Напярэдадні Голікава (Падліковая палата) у Думе прызналася, што рэгіёны - самая вялікая праблема расейскага бюджэту.

Даўгі рэгіёнаў камерцыйным банкам і іншым структурам перасяглі 2.5 трлн. рублёў і растуць. Прычына - травеньскія 2012 указы Пуціна пра павышэнне заробкаў бюджэтнікам. Добры Пуцін указы падпісаў, але грошай рэгіёнам не даў. Вынік - каб не вылецець з працы, губеры пабеглі займаць у банкі. І зусім не на развіццё, не на дарогі і будаўніцтва, а на зарплату.

Не дае Пуцін грошай і цяпер. Іншыя прыярытэты - да вайны рыхтуецца, таму павялічыў выдаткі на абарону аж на 800 млрд. або 33%. Небывалы рост, такога Расея яшчэ не ведала. Тут ужо не да рэгіёнаў. Вакол ворагі... Самі разумееце...

Што такое рэгіянальны бюджэт сёння? Гэта на 80% адукацыя, ахова здароўя, сацыяльная абарона бедных і камуналка. Усё. Ніякага развіцця, ніякай інфраструктуры. Нічога.

Так што рэгіянальны крызіс - гэта ў першую чаргу крызіс сацыяльны.

Возьмем Яраслаўскую вобласць. Пад ціскам Мінфіна губер прапанаваў скараціць выдаткі на 5 млрд. рублёў - гэта 10% даходнай часткі бюджэту.

Першыя ініцыятывы губернатара - скасаваць бясплатныя сняданкі для маленькіх дзяцей у школах і скараціць ільготы на праезд у транспарце для ветэранаў, інвалідаў і шматдзетных, - выклікалі буру. Губернатар з гонарам рапартуе, што на дзяцей і старых яму ўдалося зэканоміць амаль 500 млн. рублёў. А трэба яшчэ скараціць выдаткі на 4.5 млрд. І як яны збіраюцца гэта зрабіць? Маўчаць чыноўнікі, думаюць як бы ўсіх кінуць. Але цудаў не бывае - прыйдзецца зрэзаць выдаткі на лякарні і школы. Альбо на сябе любімых. Альбо і на тое, і на іншае.

Мая пазіцыя крайне зразумелая. Хочаце скарачаць выдаткі? Пачніце з сябе.

У вобласці 13 тысяч чыноўнікаў і 1200 дэпутатаў. Палова чыноўнікаў - федэральныя. Так што, з улікам дэпутатаў, абласных і муніцыпальных служачых 7 тысяч. Для пачатку прапаную скараціць ім усім зарплату на 20%, альбо скараціць колькасць чыноўнікаў на гэтую ж велічыню. Цалкам па-боску. Сярэдні заробак чыноўнікаў, каля 30 тысяч рублёў у месяц, на 30% вышэй, чым сярэдняя па вобласці. Так што горш народа яны пасля скарачэння жыць не стануць. Гэта дасць эканомію 500 млн. рублёў.

Далей, трэба адмяніць службовы аўтатранспарт ва ўсёй вобласці, а гаражы перавесці на камерцыйную аснову. Эканомія каля 200 млн. рублёў, палова гэта абласны гараж. І нарэшце, трэба спыніць фінансаванне агітпрапа, з улікам Першага Яраслаўскага і ўсіх халуйскіх СМІ. Яшчэ 150 млн. рублёў. Усяго 850 млн. рублёў эканоміі.

Толькі пасля прыняцця такіх мер можна абмяркоўваць скарачэнне сацыяльных праграм.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках