19 красавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ТОП-5 спосабаў пазбавіцца стрэсу

5
ТОП-5 спосабаў пазбавіцца стрэсу

Пяць цікавых ідэй, як абстрагавацца ад усіх праблем і зняць стрэс.

Нічога не рабіць

Штодня прысвячайце 10 хвілін поўнаму гультайству. Проста сядайце на канапу і не думайце наогул ні пра што, у тым ліку і планаванне вячэры. І абавязкова пастаўце будзільнік, каб не адцягваць увагу на гадзіннік і не правяраць пастаянна, ці прайшоў час. Супакоены розум пазбавіць стрэсу і астатнія часткі цела.

Прыемныя фантазіі

Каб марыць пра нешта цудоўнае, зусім не абавязкова для гэтага ляжаць пад коўдрай з закрытымі вачыма. Дзе б вы зараз ні былі, успомніце дзіцячую звычку фантазіраваць - яна дазваляе целу і розуму расслабіцца.

Бездакорная самаарганізацыя

Плануйце свой дзень наперад, каб пазбегнуць мітусні і стрэсавых сітуацый. А рух да буйной мэты падзяляйце на шлях, які складаецца з дасягненняў невялікіх мэт.

У стылі рэтра

Для таго каб пазбавіцца стрэсу, займіцеся тым, чым калісьці здымалі напружанне вашыя бабулі. Да прыкладу, навучыцеся шыць, вязаць або напішыце ліст ручкай.

Адмова ад дасканаласці

Вельмі часта ўзровень стрэсу расце з той прычыны, што мы ставім перад сабой недастаткова рэалістычныя мэты - ад рэзкага ўзлёту па кар'ернай лесвіцы і буйнога заробку да падрыхтоўкі ідэальнай вячэры. Паспрабуйце быць больш сціплай у сваіх памкненнях і пачынайце з малога.

my.goodhouse.com.ua

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках