29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі сцягваюць сілы да Дэбальцава і аэрапорта Данецка

3

На некалькі адзінак бронетэхнікі ў Данецку тэрарысты нанеслі абазначэнні Узброеных сіл Украіны.

Актыўнасць баявікоў у зоне АТА за мінулы дзень не павялічылася. У той жа час адбываецца перадыслакацыя тэрарыстаў у раён Дэбальцава і Данецкага аэрапорта. Пра гэта паведамляе інфармацыйна-аналітычны цэнтр Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, піша "Лiга.нет".

Паводле аператыўных звестак, на некалькі адзінак бронетэхнікі ў Данецку тэрарысты нанеслі абазначэнні Узброеных сіл Украіны. "У сувязі з гэтым не выключаюцца правакацыі супраць мясцовых жыхароў", - гаворыцца ў паведамленні.

У СНБА адзначаюць, што актыўнасць тэрарыстаў у Луганскай вобласці і на поўдні Данецкай вобласці ўпала.

Сітуацыю на 32-м блокпосце ў раёне пасёлка Смелае на Луганшчыне ў СНБА назвалі кантралюемай. "У гэты момант ён не абстрэльваецца, у вайскоўцаў дастаткова зброі і боепрыпасаў, каб адбіць магчымы напад. У выпадку неабходнасці падраздзяленні Узброеных Сіл гатовы выставіць падмацаванне абаронцам гэтага блокпоста. Для гэтага сфарміраваныя рэзервовыя бронегрупы", - абяцаюць у кіраўніцтве АТА.

За мінулы дзень сярод украінскіх вайскоўцаў параненыя 10 чалавек, загінулых няма.

Раней паведамлялася, што тэрарысты сцягнулі танкі для наступу на аэрапорт у Данецку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках