18 красавiка 2024, Чацвер, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

581 украінец папрасіў прытулку ў Беларусі ў 2014 годзе

2
581 украінец папрасіў прытулку ў Беларусі ў 2014 годзе

Беларусь - найменш папулярная краіна ў бежанцаў з Украіны, калі параўноўваць з Расеяй і Еўразвязам.

З прычыны канфлікту на ўсходзе Украіны свае дамы пакінулі больш за 800 тыс. жыхароў краіны, сотні тысяч украінцаў беглі ў Расею. Каля 6,6 тыс. чалавек папрасілі прытулку ў краінах Еўрапейскага звяза (у асноўным у Польшчы, Германіі і Швецыі) і 581 - у Беларусі. Такія звесткі прыводзіць Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН справаў бежанцаў (УВКБ), паведамляе Цэнтр навін ААН.

УВКБ нарошчвае дзейнасць у аказанні дапамогі найбольш неабароненым катэгорыям унутрана перамешчаных асоб ва Украіне, якія ўпершыню сустрэнуць зіму ва ўмовах крызісу. Перасяленцам дастаўляюць цёплую вопратку, коўдры, а таксама будаўнічыя матэрыялы для рамонту разбураных дамоў.

Зацяжное супрацьстаянне на ўсходзе Украіны па-ранейшаму прымушае людзей пакідаць свае дамы. Патрэбы ў гуманітарнай дапамозе растуць, у прыватнасці ў Данецку, Луганску і ў суседніх гарадах. На 23 кастрычніка колькасць унутрана перамешчаных асоб ва Украіне ўзрасла да 430 тыс. чалавек. Гэта на 170 тыс. больш, чым было зафіксавана ў пачатку верасня.

95% унутраных перасяленцаў з усходняй Украіны знайшлі прытулак у Данецкай, Харкаўскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай і Кіеўскай абласцях. Менавіта ў гэтыя вобласці УВКБ накіроўвае сваю гуманітарную дапамогу найбольш неабароненым катэгорыям.

У Расейскай Федэрацыі з пачатку гэтага года больш за 207 тыс. украінцаў звярнуліся з заявамі аб падачы ім статусу бежанца або аб выдачы дазволу на часовы прытулак. Прыкладна 180 тыс. украінцаў спрабуюць урэгуляваць сваё становішча ў Расеі ў рамках іншых працэдур, у тым ліку тых, якія прадугледжваюць выдзяленне часовага ці пастаяннага віду на жыхарства. Да таго ж многія ўкраінцы прыбываюць у Расею, карыстаючыся бязвізавым рэжымам, і не займаюцца легалізацыяй свайго знаходжання ў суседняй краіне.

Большасць украінцаў, якія прыбываюць ў Расею, пражываюць у родных і сяброў, іншыя знаходзяць жыллё ў сем'ях або здымаюць кватэры. Расейскія ўлады прынялі некалькі пастаноў, якія спрашчаюць умовы часовага знаходжання ўкраінцаў. У УВКБ спадзяюцца, што такія ж умовы будуць прапанаваныя уцекачам з іншых краін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках