29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

70 байкераў праехалі па вуліцах Магілёва

70 байкераў праехалі па вуліцах Магілёва

Байкеры з розных гарадоў Беларусі ўзялі ўдзел 25 кастрычніка ў закрыцці мотасезона.

Як распавёў кіраўнік магілёўскага аддзялення клуба матацыклістаў Desperados MC Ігар Кудзін, цяперашняе закрыццё мотасезона прысвечанае памяці загінулага 16 кастрычніка ў Магілёве байкера Васіля Барчана. Менавіта таму на многіх матацыклах былі павязаныя жалобныя стужачкі, піша БелаПАН.

«У гонар трагічна загінулага Васіля мы прымеркавалі закрыццё мотасезона. Сёння наведаем могілкі, дзе ён пахаваны», - сказаў Кудзін. Шлях калоны матацыклістаў, пачаўшыся каля супермаркета «Гіпа», праходзіў па вуліцах і ваколіцам Магілёва з выездам на Бабруйскую шашу і завяршыўся ля Святога возера.

Сюды з'ехаліся байкеры з розных гарадоў Беларусі, распавёў лідар клуба матацыклістаў Desperados MC Канстанцін (Аэрадром) Дзяркач, які прыехаў з Менска. З ягоных слоў, сёння мотарух у рэспубліцы «вырас да вялікіх маштабаў» - у яго ўваходзяць як байкеры, аб'яднаныя ў клубы, так і «свабодныя матацыклісты».

«У Беларусі каля 10 клубаў. Частка з іх - аддзяленні расейскіх клубаў, але больш за палову - карэнныя беларускія клубы», - сказаў лідар Desperados MC.

Ён паведаміў, што закрыццё мотасезона прайшло ўжо практычна ва ўсіх гарадах Беларусі, і Магілёў, мабыць, стаў апошнім, які праводзіць гэтае мерапрыемства. Аднак ужо на канец лістапада ў Лідскім раёне запланаваны мотазлёт «Буралом», дзе матацыклісты праедуць на спецыяльна абранай трасе па перасечанай мясцовасці.

Фота з архіву

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках