29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Аліневічу ў карцэры не паведамілі пра смерць бабулі

1
Палітвязню Аліневічу ў карцэры не паведамілі пра смерць бабулі

Сумную навіну Ігар Аліневіч даведаўся ад адваката.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла маці палітвязня Валянціна Аліневіч.

«У іх такое правіла: калі зняволенага караюць карцэрам, то не толькі садзяць у адмысловы пакой, але і пазбаўляюць пошты», - сказала яна. Паводле звестак маці Ігара Аліневіча, пра гэта ён даведаўся, калі ўжо выйшаў з карцара.

«Ён даведаўся ад адваката. Яна ўжо сыходзіла і спытала, бо меркавала, што ён пра гэта ведае. А ён літаральна спыніўся і сказаў, што не ведае...Але справа ж не толькі ў Ігару. Узгадайце, як памёр бацька ў Алеся Бяляцкага, памерла маці ў Дзмітрыя Дашкевіча, калі ён быў за кратамі, у Алеся Малчанава памерла маці, калі той быў у калоніі. На жаль, усе гэтыя трагедыя накладваюцца не толькі на тых, хто ў турме, але і на іх сваякоў. Такое ёсць», - сказала Валянціна Аліневіч.

На днях яна бачылася з сынам на кароткатэрміновым спатканні - праз шкло. Маці кажа, што сын выглядаў нармальна, настрой у яго звычайны.

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Заводскага раёна Менска Жанна Хвайніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі №10. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, а таксама падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках