19 красавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Пуціну пагражае «ідэальны шторм»

13
Forbes: Пуціну пагражае «ідэальны шторм»

Шкода ад заходніх санкцый і істотнае падзенне сусветных цэн на нафту нанясуць удар па Расеі.

За апошні год-два ніхто не меў такога поспеху ў тым, каб кінуць выклік сусветнаму парадку на чале з ЗША, прычыняючы галаўны боль Вашынгтону і яго еўрапейскім хаўруснікам, як прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, піша Forbes (пераклад - Инопресса.ру). Аднак важна таксама адзначыць, што, нягледзячы на поспех Пуціна ў многіх сэнсах, здольнасць Крамля праецыраваць імідж магутнай дзяржавы і працягваць кідаць выклік існаму міжнароднаму парадку абапіраецца на зыбучыя пяскі эканомікі.

Шкода ад заходніх санкцый і істотнае падзенне сусветных цэн на нафту, ад якой так залежыць расейская эканоміка, падрываюць і без таго слабыя падставы, на якіх грунтуецца здольнасць Расеі праецыраваць імідж магутнай дзяржавы. Тым самым ствараецца пагроза страты Пуціным палітычнай падтрымкі народа: у выніку над галавой Пуціна згушчаюцца хмары «ідэальнага шторму».

«Іронія лёсу - у тым, што менавіта Пуцін шмат у чым адказны за эканамічныя беды Расеі, - піша аўтар артыкула. - І гэта не толькі адказнасць, якая ляжыць на паверхні, за тое, што яго дзеянні ў Крыме і ва Украіне падвергнулі Маскву самым сур'ёзным заходнім санкцыям з часоў халоднай вайны. Справа яшчэ і ў тым, што яго рашучае імкненне кантраляваць расейскую эканоміку з Крамля, праз што, прынамсі, адбылася нацыяналізацыя энергетычнай галіны, звяло на нішто стымулы да прыняцця рызык, інавацый і дыверсіфікацыі эканомікі, якая была так неабходная . Узамен эканоміка засталася занадта залежнай ад капрызаў сусветных коштаў на нафту». Такім чынам, Пуцін звязаў лёс свайго рэжыму з цэнамі на нафту, падсумоўвае аўтар.

Паводле ацэнак былога міністра эканомікі Аляксея Кудрына, для раўнавання даходаў і расходаў бюджэту Расеі патрабуецца цана на нафту не ніжэй 117 даляраў за барэль.

«Сітуацыя ўскладняецца праз верагоднасць таго, што яшчэ некаторы час будуць трымацца нізкія цэны на нафту, а магчыма, яны ўпадуць яшчэ ніжэй, - гаворыцца ў артыкуле. - Элементы, якія фармуюць рынак, -прапановы, якія імкліва растуць, і попыт, які падае - выклікаюць зніжэнне коштаў на нафту, і гэты эфект наўрад ці будзе нейтралізаваны бліжэйшым часам».

Усе разам гэтыя акалічнасці пагражаюць катастрофай расейскай эканоміцы. Падчас сусветнага эканамічнага крызісу 2008-2009 гадоў імклівае падзенне коштаў на нафту з 147 даляраў да 34 даляраў выклікала скарачэнне расейскай эканомікі прыкладна на 8%. Хоць ніхто не чакае, што кошты настолькі ўпадуць ў найбліжэйшай будучыні, усё ж такі ў перыяд сусветнага крызісу расейская эканоміка не была ў такой уразлівай пазіцыі, як цяпер з прычыны заходніх санкцый. У пацверджанне гэтага ён нагадвае, што нядаўна агенцтва Moody's панізіла крэдытны рэйтынг Расеі.

«Пакуль што Пуцін рэагаваў на ўсё гэта, спрабуючы пераканаць насельніцтва краіны і свет, што расейская эканоміка цалкам спраўляецца з бурай, і прадэманстраваць устойлівую пазіцыю Расеі, - адзначае аўтар. - Для гэтага ён спасылаўся на празмерна аптымістычныя эканамічныя і бюджэтныя прагнозы, расхвальваў умацаванне стасункаў з Кітаем, якія занялі месца Захада, пасля таго як з ім сапсаваліся дачыненні, і павялічваў выдаткі на вайсковую галіну да небывалага з часоў халоднай вайны ўзроўню».

Гэтая напускная ўпэўненасць і дэманстрацыя сілы з'яўляюцца вельмі рызыкоўнымі, на думку калумніста. «Пакуль Пуціну шмат у чым удалося трымаць добрую міну пры дрэннай гульні, - гаворыцца ў артыкуле. - Аднак глабальныя выклікі, якія стаяць перад расейскай эканомікай, вымушаюць Пуціна рабіць максімум у гэтай пройгрышнай партыі. У рэшце рэшт, нешта зламаецца, і хутчэй за ўсё, гэтым нечым будзе падтрымка Пуціна ўнутры краіны».

У выніку, верагодна, падставы, на якія абапіраецца ўлада рэжыму, будуць станавіцца ўсё больш няўстойлівымі, і падтрымка Пуціна з боку насельніцтва да такой ступені паменшыцца, што ён страціць уладу. Застаецца толькі адно пытанне: колькі шкоды ён нанясе да таго, як гэта здарыцца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках